ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Вясновы гардэроб: як быць стыльнай вясной 2021 года
Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Валянціну Самуілаўну Ярмішкіну

Аўтографы Андрэя Александровіча

Аўтографы Андрэя Александровіча
Іншыя навіны

Працягваем знаёміць карыстальнікаў з новымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які “жыве”, бо праца над ім не спыняецца.

Ужо поўным ходам ідзе падрыхтоўка раздзела да 135-годдзя Змітрака Бядулі, але рэсурсы, створаныя раней, таксама папаўняюцца новымі матэрыяламі. Хутка ўвазе даследчыкаў будзе прадстаўлены цэлы шэраг дакументаў з архіва Алега Радаслававіча Александровіча, унука паэта Андрэя Александровіча, да 115-годдзя якога Нацыянальная бібліятэка стварыла асобны раздзел праекта і зладзіла яго віртуальную прэзентацыю. Падчас падрыхтоўкі супрацоўнікі шмат працавалі ў фондах бібліятэкі з кніжнымі выданнямі пісьменніка і знайшлі ў іх аўтографы “маладнякоўца”, убачыць якія цяпер ёсць магчымасць у кожнага.

Аўтографы размешчаны ў другім раздзеле “З дэвізам свайго пакалення: творчая спадчына Андрэя Александровіча”. Два з іх прызначаны Уладзіміру Андрэевічу Сутырыну (1902–1985), савецкаму пісьменніку, сцэнарысту, кінадраматургу, літаратурнаму крытыку, які з 1928 па 1932 год працаваў на пасадзе генеральнага сакратара Усесаюзнага аб’яднання Асацыяцый пралетарскіх пісьменнікаў. Аўтографы былі знойдзены ў творах А. Александровіча 1930-х гадоў – паэме “Цені на сонцы” і “Паэме імя вызвалення”.

Alieksandrovich-Autohrafy-1.jpg
Аўтограф А. Александровіча ў кнізе “Паэма імя вызвалення” (1930).
Шыфр НББ: Ба68663

Адзін з аўтографаў прысвечаны пісьменніку Сяргею Грахоўскаму, з якім на працягу доўгага часу, з маладосці і да скону, сябраваў А. Александровіч. Сяргей Іванавіч пакінуў успаміны пра паэта, дзе пісаў:

“Я часта гартаю яго кнігі з аўтографамі і тыя, што выйшлі ў апошнія гады. Не ўсё ў іх вытрымала выпрабаванне часам. Але ў кожным значным творы гучыць жывы шчыры голас паэта, які ішоў у нагу з часам, які трымаў руку на пульсе жыцця”.

Alieksandrovich-Autohrafy-2.jpg
Аўтограф А. Александровіча ў кнізе “Шчаслівая дарога” (1958).
Шыфр НББ: Ба57881

Кнігі А. Александровіча захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі, кожнае выданне можна замовіць па электронным каталогу, а паэма “Цені на сонцы” (1930) з аўтографам пісьменніка прадстаўлена ў алічбаваным варыянце.

Больш падрабязна з інфармацыяй па тэме можна пазнаёміцца ў раздзеле, прысвечаным Андрэю Іванавічу Александровічу, у рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Чытайце таксама: Новыя матэрыялы пра Андрэя Александровіча

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам