ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” (+відэа)
У Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння Камуністычнай партыі Кітая

Да 95-годдзя літаратурна-мастацкага аб’яднання “Узвышша”

Да 95-годдзя літаратурна-мастацкага аб’яднання “Узвышша”
Іншыя навіны

26 мая 1926 г. было створана беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Узвышша”, якое аказала істотны ўплыў на літаратурны працэс. Нацыянальная бібліятэка прапануе пазнаёміцца з дзейнасцю аб’яднання і яго асноўнымі творчымі дасягненнямі праз самую буйную калекцыю аўтарскіх твораў і іх лічбавых копій.

“Узвышша” праіснавала пяць гадоў. Назва звязана з вершам У. Дубоўкі “Не дзівіся”, у якім паэт заклікаў: “Прыспусціся ў даліну з узвышша, Каб узняцца ізноў, і – вышэй!”

Uzvyshshsa-8.jpgЗаснавалі аб’яднанне выбітныя майстры беларускага мастацтва – Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Пятро Глебка, Уладзімір Дубоўка, Змятрок Бядуля, Васіль Шашалевіч і інш. Узначаліў аб’яднанне вядомы класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны.

Удзельнікам “Узвышша” быў уласцівы прагрэсіўны, мадэрнісцкі погляд на беларускую літаратуру, што спрыяла развіццю яе жанраў, узбагачэнню мовы і стыляў, неардынарнасці мастацкіх твораў, а таксама літаратуразнаўчых i крытычных артыкулаў.

Значным дасягненнем аб’яднання было выданне беларускамоўнага часопіса “Узвышша”. З 1927 па 1931 год  выйшла 44 нумары ў 39 кнігах. Жанравы рэпертуар часопіса ўключае паэзію, прозу, драматургію, крытычныя матэрыялы і публіцыстыку. Упершыню на яго старонках убачылі свет байка Чорт” Кандрата Крапівы, раманы Язэп Крушынскі” Змітрака Бядулі, “Сястра” Кузьмы Чорнага, “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя  і іншыя творы.

Гэта ўнікальнае выданне дэманструе беражлівае стаўленне да нацыянальнай культуры, роднай мовы, фальклору і літаратурнай класікі.

Запрашаем наведацца ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе знаходзіцца пераважная частка арыгіналаў, а таксама матэрыялы, якія адсутнічаюць у іншых установах культуры нашай краіны.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Чытайце таксама: ХХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам