ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах
Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Фонды бібліятэкі ўвесь час папаўняюцца. Вялікую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць кнігі і экспанаты, якія трапляюць у галоўнае кнігасховішча краіны з уласных палічак саміх аўтараў ці іх нашчадкаў. Сёння мы рады прадставіць вам такое выданне.

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна са сваімі партнёрамі займаецца папулярызацыяй творчай спадчыны літаратараў-маладнякоўцаў. На нашым партале ствараюцца асабістыя віртуальныя старонкі, прысвечаныя пісьменнікам і паэтам, арганізуюцца акцыі да іх юбілеяў, а таксама наладжваюцца кантакты з блізкімі ці сваякамі слынных аўтараў.

Сёлета, 27 студзеня, адбыўся навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі і 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Зарэцкага. У красавіку да юбілею Змітрака Бядулі быў падрыхтаваны асобны віртуальны раздзел праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прэзентацыя якога адбылася падчас круглага стала “Беларускі салавей”.

У двух мерапрыемствах актыўны ўдзел прыняў сын Бядулі – Яфім Самуілавіч Плаўнік. А зусім нядаўна ён зрабіў Нацыянальнай бібліятэцы выдатны падарунак – унікальнае выданне “Танзілія”, якога не было ў нашых фондах. Гэта зборнік апавяданняў Змітрака Бядулі, выпушчаны яшчэ ў 1927 годзе намаганнямі літаратурнага аб’яднання “Узвышша”.

Dar_Plaunika_1.jpg
Тытульны ліст выдання з дарчым надпісам Я.С. Плаўніка

У хуткім часе зборнік будзе алічбаваны і даступны ўвазе чытачоў у электроннай бібліятэцы і ў асобным раздзеле праекта, прысвечаным Змітраку Бядулю.

Акрамя гэтага, Яфім Плаўнік падзяліўся датаваным яшчэ 1937 годам фотаздымкам, які мае для яго важнае значэнне. На ім – сам Яфім у трохгадовым узросце сумесна з дзецьмі іншых літаратараў.

Dar_Plaunika_2.jpg

Больш дэталёва аб гісторыі фота і абставінах, пры якіх яно было зроблена, можна прачытаць у каментарах Я. С. Плаўніка.

Dar_Plaunika_3.jpg

Нагадаем, што памяць пра Змітрака Бядулю захавалася ў розных кутках Беларусі. Напрыклад, у школе аграгарадка Крайск (Лагойскі раён) па сённяшні дзень зберагаецца кніга з яго аўтографам. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва даступны лісты пісьменніка – іх копіі выкладзены ў раздзеле “Фотагалерэя” на старонцы З. Бядулі. Хутка плануецца правядзенне конкурсу па яго творах – аб гэтым таксама будзе абвешчана на партале.

Сачыце за нашымі навінамі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам