ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Калегам – пра віртуальнае абслугоўванне карыстальнікаў
“Ад Максіма Кніжніка пачатак”: аповесць “Развітанне” Барыса Мікуліча

Малюнкі Кузьмы Чорнага

Малюнкі Кузьмы Чорнага
Іншыя навіны

Працягваем знаёміць вас з цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928).

Ужо ў чэрвені будзе прадстаўлены новы раздзел, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння празаіка, драматурга, публіцыста і перакладчыка Кузьмы Чорнага (1900–1944).

Падчас работы над праектам бібліятэка наладзіла сумесную працу з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага, які знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва пісьменніка.

Maliunki-K-Chornaha-1.JPG

Дзякуючы гэтаму плённаму супрацоўніцтву Нацыянальная бібліятэка атрымала шмат каштоўных матэрыялаў з фондаў музея. Напрыклад, малюнкі Кузьмы Чорнага, які быў не толькі пісьменнікам, але і спрабаваў сябе ў ролі мастака, ствараў ілюстрацыі да сваіх твораў.

Фатаграфіі Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага даюць магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй установы, убачыць асабістыя рэчы пісьменніка, пра якія можна будзе даведацца з нашых наступных навін.

Нагадваем, што ў віртуальным праекце “На хвалі часу, у плыні жыцця” вы можаце пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі часопісаў, альманахаў і літаратурных выданняў аб’яднання “Маладняк”, а таксама з прыжыццёвымі кнігамі сяброў арганізацыі.

Сачыце за навінамі, вас чакае яшчэ шмат цікавага і пазнавальнага!

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам