ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Выстава паштовак і плакатаў да Дня абароны дзяцей
Бібліятэка прапануе “Калекцыю графікі”

На ХХІІІ Узвышаўскіх чытаннях адзначылі 100-годдзе літаб’яднання “Маладняк”

На ХХІІІ Узвышаўскіх чытаннях адзначылі 100-годдзе літаб’яднання “Маладняк”
Іншыя навіны

25 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у ХХІІІ Узвышаўскіх чытаннях, якія прайшлі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Сёлета чытанні былі прысвечаны 100-годдзю літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Згуртаванне адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай савецкай літаратуры, праводзіла выхаваўчую працу сярод моладзі, садзейнічала выяўленню талентаў, ажыццяўляла кнігаабмен з іншымі краінамі. З “Маладняка” выйшлі вядомыя пісьменнікі і паэты – Уладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Зарэцкі, Паўлюк Трус, Міхась Чарот, Ян Скрыган, Язэп Пушча, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка і многія іншыя.

У штогадовай канферэнцыі ўзялі ўдзел літаратуразнаўцы, гісторыкі, архівісты, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, выкладчыкі ўніверсітэтаў, даследчыкі творчасці маладнякоўцаў. На мерапрыемстве ўздымаліся пытанні ўшанавання памяці пісьменнікаў літаб’яднання, іх літаратурная, выдавецкая і грамадская дзейнасць, асобы і лёсы ўдзельнікаў згуртавання праз іх архіўныя дакументы, праблемы мастацкага перакладу, выдання творчай спадчыны. Прыемным момантам сталі “літаратурныя прышчэпкі” – цукеркі з фрагментамі вершаў Паўлюка Труса, прапанаваныя Аксанай Драчан, дырэктарам Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса.

1-Uzvyshauskija_chytanni-23.jpg
Аксана Драчан прапаноўвае “літаратурныя прышчэпкі”

Да 100-годдзя літаб’яднання ўжо пяты год Нацыянальная бібліятэка вядзе маштабны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, у якім можна пазнаёміцца з 11 віртуальнымі экспазіцыямі, прысвечанымі ўдзельнікам згуртавання. Зараз рыхтуецца 12-ты раздзел, прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння таленавітай паэткі і перакладчыцы Яўгеніі Пфляўмбаўм (1908–1996). Пра яе жыццё і лёс, каштоўныя дакументы маладнякоўкі з фондаў архіва-музея, якія паступова будуць размешчаны ў праекце і стануць даступны карыстальнікам, распавяла Юлія Амосава, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ.

2-Uzvyshauskija_chytanni-23.jpg

Падчас мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка “Кніжніца «Маладняк»”, на якой экспанаваліся выданні маладнякоўцаў 1920-х гадоў з фондаў архіва-музея. Таксама да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы і перакладчыцы Ядвігі Бяганскай (1908–1992) можна было пазнаёміцца з экспанатамі выстаўкі “Жыцця майго пожня”.

3-Uzvyshauskija_chytanni-23.jpg
4-Uzvyshauskija_chytanni-23.jpg

Нагадваем, што ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца зборнікі матэрыялаў чытанняў “Пра час «Узвышша»”, а таксама матэрыялы альманаха “Аўтограф”, у трох выпусках якога можна азнаёміцца з тэкстамі дакладаў мінулых гадоў.

Дзякуем Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва за арганізацыю канферэнцыі і шматгадовую падтрымку праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”!

Матэрыял падрыхтаваны Юліяй Амосавай, галоўным бібліёграфам інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

Навіны

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

21 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Белая ластаўка Беларусі

20 Вер 2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам