ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”
Пяшчотная, мілая, добрая

Навіны літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

Навіны літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Іншыя навіны

З 1 па 31 кастрычніка ў гонар 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі Нацыянальная бібліятэка праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, які ладзіцца ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Аргкамітэт падрыхтаваў для ўдзельнікаў шэраг цікавых навін і паведамленняў.

Прыемна адзначыць, што конкурс толькі пачаўся, а мы ўжо атрымалі 45 творчых прац! Першай з іх стала эсэ “Боль маці, пакрыўджанай адзіным сынам” Міхаіла Сафронава, вучня 8 класа ДУА “Хільчыцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” (Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.). Такім чынам, літаратурную ініцыятыву можна лічыць адкрытай!

Рады паведаміць, што да нашага конкурсу далучыліся новыя інфармацыйныя партнёры: канал “Культура” Беларускага радыё і радыёстанцыя “Цэнтр FM, якія зацікавіліся літаратурнай ініцыятывай і гатовыя падтрымаць яе.

У працэсе падрыхтоўкі конкурсу ў аргкамітэта ўзнікла прапанова да ўдзельнікаў пры жаданні разам з анкетай і тэкстам работы дасылаць аўдыязапіс свайго эсэ ва ўласным выкананні. Гарантуем, што такія працы абавязкова будуць адзначаны ў адпаведнай намінацыі.

Творчасць Змітрака Бядулі выклікае цікавасць не толькі ў нашых суайчыннікаў, але і ў грамадзян іншых краін, таму літаратурны конкурс “Беларускі салавей” паступова набірае папулярнасць. У сувязі з гэтым, аргкамітэт прыняў рашэнне дапускаць да ўдзелу творчыя працы, створаныя на тэрыторыі іншых краін на рускай мове. Кожная праца для нас важная!

Творы ўдзельнікаў конкурсу размяшчаюцца ў нашай суполцы на Facebook “Маладняк – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі”. Але, каб пазбегнуць сюжэтных паўтораў у працах і плагіяту, падаюцца толькі іх фрагменты.

Запрашаем да ўдзелу ў нашай ініцыятыве ўсіх жадаючых!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 69, 293 27 43.

Увага: просім удзельнікаў дасылаць свае фотаздымкі не ў анкеце, а асобным файлам у фармаце jpg, гэта патрэбна для размяшчэння на Facebook. Дасылайце на konkurs.nlb@gmail.com.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам