ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Гонар беларускай тэатральнай культуры
19 лістапада 1918 г. Янка Купала напісаў знакаміты верш “Спадчына”

Новае прачытанне спадчыны Міхася Зарэцкага анлайн

Новае прачытанне спадчыны Міхася Зарэцкага анлайн
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, сябра літаб’яднання “Маладняк”.

Чарговае анлайн-мерапрыемства праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” сабрала даследчыкаў творчай спадчыны Міхася Зарэцкага, бібліятэкараў, архівістаў, музейнікаў, выдаўцоў, а таксама людзей, чый лёс быў цесна звязаны з лёсам пісьменніка. З уступным словам выступіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

KS-Zarecki-1t.jpg

Галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела бібліятэкі Юлія Амосава прэзентавала віртуальны раздзел праекта, створаны да 120-годдзя Міхася Зарэцкага. Каштоўным складнікам мерапрыемства сталі грунтоўныя выступленні навукоўцаў, даследчыкаў творчасці пісьменніка. Цікавыя высновы пра творчую спадчыну Зарэцкага зрабіла Алена Белая, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: яна расказала пра зварот аўтара да сродкаў індыйскай паэтыкі і пра агульнае ў творчасці М. Зарэцкага і Д. Сэлінджэра. Ігар Шаладонаў, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы, правёў паралелі ў эстэтычных канцэпцыях двух аўтараў: параўнаў выказванні Кузьмы Чорнага “Чалавек – гэта цэлы свет” і Міхася Зарэцкага “Чалавек – гэта вір”.

Aliena-Majsiejenka.jpg
Алена Майсеенка. Фота Э. Дзвінскай

Незвычайным круглы стол стаў дзякуючы ўдзелу ў ім Алены Майсеенка, дачкі Анатоля Майсеенкі – навукоўца, даследчыка творчасці Міхася Зарэцкага, якая падзялілася ўласнымі ўспамінамі свайго таты пра лёс жонкі пісьменніка, Марыі, з якой вучоны падтрымліваў сувязь.

Пастаянным удзельнікам усіх мерапрыемстваў праекта з’яўляецца Віктар Жыбуль – літаратуразнаўца, паэт, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Нягледзячы на малую колькасць існуючых пра М. Зарэцкага дакументаў, ён прадставіў шэраг звязаных з асобай пісьменніка знаходак з фондаў архіва-музея.

Да працы над віртуальнай экспазіцыяй, прысвечанай пісьменніку, далучыўся аддзел экскурсійна-метадычнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Загадчыца аддзела Людміла Камароўская падзялілася матэрыяламі і фотаздымкамі вучэбна-пазнавальнай экскурсіі, прысвечанай Міхасю Зарэцкаму ў рамках праекта “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Увагу ўдзельнікаў прыцягнула відэавыступленне, падрыхтаванае загадчыцай аддзела маркетынгу Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Марынай Цімашэнка, у якім яна паведаміла пра досвед папулярызацыі творчасці Міхася Зарэцкага і шэраг мерапрыемстваў, рэалізаваных бібліятэкай у гонар пісьменніка.

Добрыя пажаданні ўдзельнікам мерапрыемства перадаў дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, а яшчэ адзін выдавец, Зміцер Вішнёў, распавёў пра літаратурны конкурс, арганізаваны выдавецтвам “Галіяфы” да 120-годдзя Міхася Зарэцкага.

Жывы эфір круглага стала даў магчымасць слухаць выступленні анлайн. Відэазапіс мерапрыемства даступны на YouTube:

З матэрыяламі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-партале бібліятэкі і ў суполцы Фэйсбука “«Маладняк» – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам