ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Мір, салідарнасць, давер, адзінства!
Ён праслаўляў “палескі край туманны”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа

Новыя матэрыялы пра Андрэя Александровіча

Новыя матэрыялы пра Андрэя Александровіча
Іншыя навіны

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” прадстаўляе новыя матэрыялы і знаходкі. 22 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча, прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Але праца над віртуальным раздзелам, прысвечаным яго жыццю і творчасці, працягваецца. У хуткім часе даследчыкаў чакае цэлы шэраг каштоўных дакументаў і фотаздымкаў “маладнякоўца”!

Супрацоўнікі бібліятэкі наладзілі сувязь з унукам пісьменніка Алегам Александровічам, які жыве ў Польшчы. Алег Радаслававіч шчыра дзякаваў за ўшанаванне памяці свайго дзеда і адзначаў, што нарэшце з’явілася прафесійная цікавасць да асобы пісьменніка. Для яго вельмі важна, каб спадчына Андрэя Александровіча стала даступнай для навукоўцаў, даследчыкаў і чытачоў. З гэтай мэтай некалькі гадоў назад ён стварыў старонку ў Вікіпедыі пра дзеда, дзе прадстаўлены алічбаваныя матэрыялы. Літаральна на мінулым тыдні Алег Радаслававіч даслаў супрацоўнікам бібліятэкі амаль увесь свой архіў! Тут і рукапісы, і каштоўныя дакументы, і лісты, і неапублікаваныя вершы, шэраг машынапісных артыкулаў Андрэя Александровіча з яго паметкамі, а таксама цэлая галерэя фотаздымкаў пісьменніка і яго родных.

1_alex&rowhich.jpg
Алеся і Андрэй Александровічы. 1910 г.

2_alex&rowhich.jpg
А. Александровіч. Санаторый імя Герцэна пад Масквой. 1960 г.

3_alex&rowhich.jpg
Пасведчанне А. Александровіча пра абранне членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. 1936 г.

4_alex&rowhich.jpg
Нататкі А. Александровіча пра паэму “Цені на сонцы”. Рукапіс. Стар. 1. 1955 г.

Але і гэта яшчэ не ўсё: з дазволу Алега Радаслававіча значная частка гэтых матэрыялаў будзе далучана ў віртуальны раздзел, прысвечаны Андрэю Александровічу.

Не прапусціце нашы навіны і абнаўленні. Жыццё праекта працягваецца і наперадзе вас чакае не менш цікавае!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам