ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная забеспячэнню захаванасці бібліятэчных фондаў
Марскі воўк – у літаратуры толк

Новыя матэрыялы праекта да дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана

Новыя матэрыялы праекта да дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана
Іншыя навіны

Працягваем знаёміць вас з цікавосткамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. У лістападзе да дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка, сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк” Яна Скрыгана мы ўключылі ў прысвечаны яму віртуальны раздзел новыя матэрыялы.

16 лістапада мы адзначаем дзень нараджэння Яна (Івана Аляксеевіча) Скрыгана (1905–1992). Прысвечаны яму віртуальны раздзел папоўніўся электроннай копіяй буклета, падрыхтаванага дачкой пісьменніка Галінай Скрыган з выкарыстаннем матэрыялаў з яго  асабістага архіва.

Skryhan-2t.jpg
Буклет, прысвечаны жыццю і творчасці Я. Скрыгана, падрыхтаваны Г. І. Скрыган

Галіна Іванаўна Скрыган з самага пачатку актыўна ўключылася ў стварэнне кантэнту пра бацьку і працягвае супрацоўнічаць з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з мэтай папулярызацыі яго творчасці. Яна шмат робіць для ўшанавання памяці пісьменніка: перадае ў музеі, бібліятэкі, архівы асабістыя рэчы Я. Скрыгана, арыгіналы дакументаў і рукапісаў, фотаздымкі, выдае кнігі, прысвечаныя бацьку.

12 лістапада 2020 г. падчас літаратурнага вечара “Кругі лёсу Яна Скрыгана” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў прэзентаваны новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. На мерапрыемстве Галіна Іванаўна прэзентавала кнігу “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020), якая была пазней алічбавана, а яе копія размешчана ў межах праекта

Skryhan-1t.jpg
Галіна Скрыган падчас літаратурнага вечара “Кругі лёсу Яна Скрыгана”. 12.11.2020. Фота Н. Жарскай

5 верасня 2021 г. на XXVIII Дні беларускага пісьменства ў г. Капыль адкрылася Алея пісьменнікаў, ураджэнцаў Капыльшчыны, дзе Галіна Скрыган прэзентавала памятны знак у выглядзе літары “С”, прысвечаны пісьменнікам Яну Скрыгану і Васілю Сташэўскаму. Нацыянальная бібліятэка таксама прэзентавала віртуальныя праекты, прысвечаныя ўраджэнцам капыльскага краю, сярод іх быў праект да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана.

Skryhan-3t.jpg
Галіна Скрыган на Алеі пісьменнікаў у Капылі. 05.09.2021. Фота Э. Дзвінскай

Дзякуючы яе намаганням у ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” ў а.г. Камень Капыльскага раёна была арганізавана прысвечаная Яну Скрыгану экспазіцыя (цяпер гэта музей “Бацькаўшчына”). Экспазіцыя адкрылася 11 лістапада 2011 г. і працуе ўжо 10 гадоў.

Віншуем установу-партнёра, якая далучылася да працы над праектам, з такой прыгожай датай!

Skryhan-4t.jpg
Рабочы стол Яна Скрыгана ў экспазіцыі музея “Бацькаўшчына”

Сачыце за нашымі навінамі!

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам