ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Рыхтуецца да выхаду ў свет 14-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Беларусь на старажытных картах

Пра кнігі, якія выкрадалі...

Пра кнігі, якія выкрадалі...
Іншыя навіны

Прэзентацыя віртуальнай экспазіцыі “Жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага: да 120-годдзя з дня нараджэння (20.11.1901–29.10.1937)”, а таксама абмеркаванне творчасці знакамітага пісьменніка адбылося падчас круглага стала “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”, прымеркаванага да юбілею творцы, у Нацыянальнай бібліятэцы.

У навуковым пасяджэнні, якое прайшло анлайн і афлайн, узялі ўдзел даследчыкі спадчыны знакамітага пісьменніка, супрацоўнікі архіваў і музеяў, бібліятэк і выдавецтваў.

Адметна, што ў 1920-я гады Міхась Зарэцкі быў адной з самых яркіх літаратурных зорак: яго творы карысталіся шалёным поспехам, бо па-асабліваму ўздзейнічалі на пачуцці чытача. Яго кнігі нават выносілі з бібліятэк, выкрадалі з шафаў, а з іншых выдзіралі найбольш цікавыя старонкі…

Цяпер, калі спадчына пісьменніка ўспрымаецца з адлегласці часу, яна набыла новае гучанне, прачытваецца ў іншым святле, вучоныя знаходзяць у ёй тое, што калісьці было няяўным, не навідавоку: паралелі з творчасцю іншых сусветна вядомых аўтараў, зварот да старажытных традыцый. Так, цікавыя высновы пра літаратурную спадчыну пісьменніка зрабіла Алена Белая, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яна параўнала творы Міхася Зарэцкага і Джэрома Сэлінджара і ўбачыла ў іх пэўныя агульныя сімвалы. Даследчыца таксама расказала пра выкарыстанне айчынным аўтарам прыёмаў індыйскай паэтыкі, на прыкладах з аповесцей абгрунтавана паказала тое, што сведчыць пра бунтоўны пачатак у творчасці М. Зарэцкага.

Ігар Шаладонаў, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы, сцвярджаў, што ментальныя коды, закладзеныя маладнякоўцамі стагоддзе таму, і сёння жывяць нашу культуру, нацыянальную літаратуру. У гэтым кантэксце літаратуразнаўца параўнаў эстэтычныя канцэпцыі двух аўтараў, якія з’яўляюцца, па сутнасці, супрацьлеглымі: выказванні Міхася Зарэцкага “Чалавек – гэта вір” і Кузьмы Чорнага “Чалавек – гэта цэлы свет”. Навукоўца разважаў пра адрозненні ў творчасці аўтараў: калі К. Чорны пайшоў па шляху эпічнасці, псіхалагічнасці і рэалістычнага адлюстравання сучаснасці, то М. Зарэцкі ўспрыняў як аснову творчай рэалізацыі рамантызм.

Успамінамі свайго бацькі пра лёс жонкі пісьменніка Марыі падзялілася Алена Майсеенка – дачка Анатоля Майсеенкі, вучонага, даследчыка творчасці Міхася Зарэцкага. З жонкай славутага маладнякоўца ў сям’і літаратуразнаўцы падтрымлівалі сувязь.

Пра шэраг знаходак, звязаных з асобай пісьменніка, у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва распавёў Віктар Жыбуль – вядучы навуковы супрацоўнік установы, кандыдат філалагічных навук, даследчык літаратуры. Ён прадэманстраваў электронныя копіі некаторых невядомых дагэтуль здымкаў.

Цікавымі былі прэзентацыі і выступленні аб тым, як папулярызуецца асоба і творчасць славутага маладнякоўца. Пра гэта распавядалі Людміла Камароўская, загадчыца аддзела экскурсійна-метадычнай работы Нацыянальнай бібліятэкі, Юлія Амосава, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела кніжніцы (зрабіла віртуальную прэзентацыю анлайн-экспазіцыі), а таксама Марына Цімашэнка, загадчыца аддзела маркетынгу Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Віртуальная экспазіцыя створана супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з партнёрамі маштабнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”), што стартаваў яшчэ ў 2019 годзе.

Аўтар публікацыі: Марыя Ярашэвіч.
Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам