ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не
Выйшла персанальная энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”
Іншыя навіны

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Больш падрабязна пра план работы навукова-практычнага семінара, які рэалізуецца ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, можна даведацца з праграмы мерапрыемства.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у семінары будзе праходзіць у вочным і завочным фарматах, таксама прадугледжаны жывы эфір пасяджэння круглага стала (на канале YouTube па адрасе https://youtu.be/H0URNVUNQcc).

Падчас трансляцыі можна будзе не толькі сачыць за дыскусіяй у рэжыме рэальнага часу, але і задаваць пытанні, каментаваць выступленні.

Спампаваць праграму можна тут.

Запрашаем усіх зацікаўленых!


Месца правядзення: Міжнародны прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 308).
Час правядзення: 11.00–14.00.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 27 43.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам