ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Дыялогавая пляцоўка ў Нацыянальнай бібліятэцы
Музейныя заняткі “Васковыя таблічкі” сабралі юных кнігалюбаў

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Ураджэнцы роднага краю”

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Ураджэнцы роднага краю”
Іншыя навіны

3 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Ураджэнцы роднага краю”, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на іх малой радзіме.

Гаворка пойдзе пра захаванне памяці пра жыццё і творчасць сяброў літаб’яднання “Маладняк”: Алеся Гурло, Яна Скрыгана, Міхася Зарэцкага, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага, Пятра Глебкі, Петруся Броўкі і іншых.

Падчас семінара пройдзе прэзентацыя віртуальнага раздзела праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага Алесю Гурло (1892–1938), 130-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася 31 студзеня.

Больш падрабязна пра план работы навуковага мерапрыемства можна даведацца з яго праграмы.
Спампаваць праграму можна тут.

Семінар будзе праходзіць у вочным і завочным фарматах, прадугледжаны жывы эфір на платформе YouTube па адрасе https://www.youtube.com/watch?v=ryLuEW3ByvA.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Час правядзення: 11.00–14.00.
Месца правядзення: зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 69.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам