ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Літаратурная Навагрудчына. Лаўрышава. Шчорсы. Любча...
ААН: у імя міру і развіцця

Удзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ўшанавалі памяць Яна Скрыгана

Удзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ўшанавалі памяць Яна Скрыгана
Іншыя навіны

16 кастрычніка ўдзельнiкі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Бацькаўшчына” ў аграгарадку Камень на Капыльшчыне, дзе дзейнічае пастаянная экспазіцыя, прысвечаная аднаму з удзельнікаў літаб’яднання “Маладняк” Яну Скрыгану (1905–1992).

Паездка была арганізавана сумесна з дачкой пісьменнiка Галінай Іванаўнай Скрыган і адбылася з нагоды 30-годдзя з дня яго смерці. З Галінай Скрыган супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей НББ) добра знаёмыя: плённае супрацоўніцтва з ёй пачалося яшчэ падчас стварэння віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю Яна Скрыгана, што адзначалася ў 2020 годзе. Галіна Іванаўна актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах бібліятэкі – літаратурным вечары “Кругі лёсу Яна Скрыгана” і навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”, шчыра дзялілася цікавымі ўспамінамі, каштоўнымі матэрыяламі, звязанымі з яе бацькам і нават запрашала да сябе ў госці.

Дзякуючы намаганням Галіны Іванаўны і зацікаўленым, ініцыятыўным настаўнікам і вучням на базе ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” адчыніў свае дзверы гісторыка-краязнаўчы музей “Бацькаўшчына”, які ў мінулым годзе адзначыў 10-годдзе.

Kamien-1.jpg
Галіна Скрыган у гісторыка-краязнаўчым музеі “Бацькаўшчына”.
16.10.2022

Сёння ў музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Яна Скрыгана, арыгіналы яго дакументаў і рукапісаў, фотаздымкі, граматы і ўзнагароды. Сярод экспанатаў можна ўбачыць рабочы стол пісьменніка і яго знакамітыя кіёчкі, якія ён рабіў сам і дарыў сябрам і калегам, а таксама любімую гульню пісьменніка – шахматы. Цікавасць наведвальнікаў выклікаў макет хаты, дзе нарадзіўся Ян Скрыган.

Kamien-2.jpg
Музей у чамадане і рэчы з кабінета пісьменніка.
Кіёчкі Яна Скрыгана

Kamien-5.jpg
Макет хаты, дзе нарадзіўся Ян Скрыган

Найлепшыя ўражанні пакінулі гасцінныя, актыўныя і поўныя творчых планаў супрацоўнікі ўстановы – дырэктар школы Галіна Васілевіч і кіраўнік музея, настаўнік малодшых класаў Ірына Тагіль, з якімі Нацыянальная бібліятэка наладзіла добрыя стасункі яшчэ напярэдадні 115-годдзя Яна Скрыгана. У верасні 2021 года разам з імі НББ удзельнічала ў XXVIII Дні беларускага пісьменства ў Капылі, запрашала землякоў Скрыгана на навукова-практычны семінар “Ураджэнцы роднага краю”, які прайшоў у бібліятэцы ў пачатку 2022 года.

Супрацоўнікі паказалі рэдкія экспанаты музея, падзяліліся каштоўнымі ўспамінамі пра ўтварэнне ўстановы, сучаснымі ініцыятывамі, асаблівасцямі працы настаўнікаў, а юная экскурсавод Даша, вучаніца школы, распавяла пра Яна Скрыгана.

Kamien-3.jpg
Ірына Тагіль паказвае экспанаты.
Экскурсавод Даша распавядае пра Яна Скрыгана.
16.10.2022

Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы і пакінула светлыя ўспаміны. Удзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” жадаюць арганізатарам музея поспехаў, натхнення, шмат новых зацікаўленых наведвальнікаў і няспыннай працы па ўшанаванні памяці сваіх землякоў!

Фотаздымкі Таццяны Лаўрык.

Матэрыял падрыхтаваны галоўным бібліёграфам інфармацыйна-аналітычнага аддзела Юліяй Амосавай.

Навіны

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

29 Вер 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам