ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк
Дзённікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

Выйшаў канверт, прысвечаны Міхасю Чароту

Выйшаў канверт, прысвечаны Міхасю Чароту
Іншыя навіны

“Белпошта” выпусціла ў абарачэнне маркіраваны канверт, прысвечаны Міхасю Чароту (Міхаілу Сымонавічу Кудзельку, 1896–1937) – беларускаму паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, грамадскаму і культурнаму дзеячу.

Выданне канверта прымеркавана да 125-годдзя пісьменніка, юбілей якога будзе адзначацца 7 лістапада.

Канверт выйшаў 10-тысячным накладам. Яго падрыхтавала мастачка Святлана Цырулік. На канверце, акрамя вокладак кніг паэта і яго партрэта, мастачка змясціла паэтычныя словы:

Кінь саромецца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні,
Папрацуй над сялібай сваёй,
А пасля з ціхатой адпачні!..

Гэта ўжо другі канверт, прысвечаны Міхасю Чароту. Першы быў выдадзены “Белпоштай” у 1996 годзе (да 100-годдзя пісьменніка). Яго аўтарам быў мастак Віктар Сташчанюк.

Чарот-канверт-2.jpg

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам