ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Што хавала ад нас Цётка: эксклюзіўна да юбілею пісьменніцы
Рэдкія прыжыццёвыя выданні Цёткі ўпершыню дэманструюцца ў Шчучыне – на роднай зямлі знакамітай паэтэсы

З нагоды святкавання дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі

З нагоды святкавання дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі
Іншыя навіны

Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягвае серыю навін пра даследчыкаў творчасці пісьменнікаў-“маладнякоўцаў”. Сёння распавядаем пра паэтэсу і навукоўца Ірыну Багдановіч, якая вялікую частку жыцця прысвяціла вывучэнню творчасці У. Дубоўкі і актыўна далучылася да нашага праекта.

Сёння, 15 ліпеня, адзначаецца дзень нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900/1901–1976) – аднаго з самых каларытных пісьменнікаў, якія выйшлі з літаб’яднання “Маладняк”. У 2019 годзе была знойдзена метрыка, згодна з якой ставілася пад сумнеў святкаванне 120-годдзя пісьменніка менавіта ў 2020 годзе. Аднак даследчыкі, да якіх далучыліся і партнёры праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, спыніліся на даце, якая ўказвалася самім Уладзімірам Дубоўкам у розных дакументах, – 1900 год нараджэння. На партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2020-м быў створаны віртуальны раздзел, прысвечаны 120-годдзю пісьменніка.

Сёлета мы працягваем святкаваць юбілей Уладзіміра Дубоўкі, праводзячы мерапрыемствы і папаўняючы праект новымі матэрыяламі сучасных аўтараў, якія даследуюць яго творчасць.

Сёння хацелася б расказаць пра паэтэсу, навукоўца, дацэнта кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата філалагічных навук Ірыну Эрнстаўну Багдановіч, якая большую частку сваёй навуковай дзейнасці прысвяціла даследаванню творчасці пісьменнікаў 1920–1930-х гадоў, у тым ліку і аднаму з самых яркіх прадстаўнікоў пакалення міжваеннай літаратуры – Уладзіміру Дубоўку.

Адна з першых Ірына Багдановіч падтрымала ініцыятыву стварэння віртуальнага праекта, які адкрывае для шырокай грамадскасці імёны выдатных аўтараў, што пачалі свой шлях з першага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Даследчыца стаяла ля вытокаў праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і прымае актыўны ўдзел у яго папаўненні. Запомнілася слухачам яе выступленне на мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю праекта і святкаванню 110-годдзю Валерыя Маракова, што адбылося ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 14 сакавіка 2019 г. Менавіта з гэтай даты і пачалася сумесная праца над праектам бібліятэкараў, літаратуразнаўцаў, архівістаў, спецыялістаў музейнай справы.

25 красавіка 2019 года Ірына Багдановіч разам са сваімі студэнтамі наведала лекцыю “ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х гг.”, якую ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” правёў вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, паэт Віктар Жыбуль.

1_bahdanovic_dubouka.JPG
На лекцыі “ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х гг.”. 25.04.2019. ДМГБЛ

Ірына Эрнстаўна неаднаразова давала каштоўныя парады і кансультацыі як аўтар галоўнай часткі раздзела “Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі”, дзе з веданнем справы, дасканала прадставіла ўсе адметнасці біяграфіі пісьменніка, перыпетыі яго лёсу, асаблівасці творчасці. У падраздзеле “Поўныя тэксты матэрыялаў сучасных аўтараў” апублікаваны 10 артыкулаў Ірыны Багдановіч пра Уладзіміра Дубоўку.

2 кастрычніка 2020 года прайшлі XVIII Архіўныя чытанні, аб’яднаныя з ХХ Узвышаўскімі чытаннямі, на якіх Ірына Эрнстаўна прадставіла цікавы даклад “«Дэпешы бяз адрасу»: асаблівасці аўтарскага ўкладання і тэксталагічныя аспекты нявыдадзенага зборніка Уладзіміра Дубоўкі” (з тэкстам можна азнаёміцца ў альманаху “Аўтограф”, 2021, вып. 2). Грунтоўныя веды ў спалучэнні з паэтычнай, эмацыянальнай манерай расповеду ўражваюць кожнага слухача і робяць выступленні і лекцыі даследчыцы заўсёды цікавымі.

2_bahdanovic_dubouka.jpg
Падчас XVIII Архіўных чытанняў / ХХ Узвышаўскіх чытанняў. 02.10.2020. БДАМЛМ

Актыўны ўдзел прымала Ірына Эрнстаўна і ў Рэспубліканскім анлайн-конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, арганізаваным Нацыянальнай бібліятэкай у 2020 годзе да юбілею Уладзіміра Дубоўкі. Яна была адным з сяброў журы, дапамагала вызначыць лідараў, а на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў звярнулася да прысутных са шчырай і натхнёнай прамовай.

Ірына Багдановіч, сапраўдны прафесіянал сваёй справы, чалавек, улюбёны ў літаратуру, дапамагла рэалізаваць многія нашы ініцыятывы.

Для стваральнікаў віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” важна яго ацэнка з боку аўтарытэтных даследчыкаў, карыстальнікаў рэсурсу, таму вельмі прыемна чытаць словы Ірыны Багдановіч: “Сам праект проста велічны, ён уцягвае ў сябе новы час, стварае добрую пляцоўку для пераасэнсавання ўсёй той гісторыі: «Маладняка», «Узвышша», эпохі, постацей...<…> Я шчаслівая, што мяне далучылі ў якасці аўтара (і, можа, часам, эксперта) да гэтага Праекта”.

 Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам