ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
13 лютага 1945 года. 86 дзён да Перамогі
І тахр, і тузін

Запрашаем на старонку круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”

Запрашаем на старонку круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”
Іншыя навіны

У студзені ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Дзень літаб’яднання “Маладняк”, у межах якога ладзіўся круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” і святочная імпрэза.

Адкрыла мерапрыемствы пасяджэнне круглага стала, на якім абмяркоўваліся перспектывы і вынікі першага года рэалізацыі праекта, прысвечанага згуртаванню “Маладняк”, прагучалі выступленні даследчыкаў творчасці маладнякоўцаў: Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі і Зінаіды Бандарынай. Тут сабраліся людзі, апантаныя сваімі ідэямі, патрыёты сваёй справы, таму цікавыя даклады, душэўная атмасфера мерапрыемства атрымала гучны рэзананс ў СМІ. Было прынята рашэнне размясціць поўныя тэксты дакладаў у раздзеле “Канферэнцыі НББ” на старонцы круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”.

Цяпер можна глыбей пазнаёміцца з праектам і спампаваць інфармацыю пра юбіляраў-маладнякоўцаў 2019–2020 гг.; больш даведацца пра распрацоўку віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з партнёрамі; пра план мерапрыемстваў на 2020 г. яшчэ аднаго ўдзельніка праекта – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, на пляцоўцы якога праходзіць большасць запланаваных імпрэз, вечарын і лекцый. Тэкст даклада кандыдата філалагічных навук Анатоля Вераб’я быў размешчаны на старонцы круглага стала і ў адпаведным раздзеле праекта, прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Уладзіміра Хадыкі (1905–1940).

Мерапрыемствы прайшлі ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння згуртавання “Маладняк”. Ініцыятарамі праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”), сумесная партнёрская праца пачалася з сакавіка 2019 г.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам