ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Першы беларускі
Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

Запрашаем паслухаць голас Кузьмы Чорнага

Запрашаем паслухаць голас Кузьмы Чорнага
Іншыя навіны

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” і раздзел, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, папоўніўся каштоўнымі матэрыяламі. Дзелімся з усімі зацікаўленымі чарговымі навінкамі.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала Людміла Ніжэвіч, загадчыца Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна.

Nizevich-L.jpg
Людміла Ніжэвіч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Фота Ю. Амосавай

Менавіта ў гэтых мясцінах вучыўся і гадаваўся пісьменнік. Людміла Іосіфаўна шмат гадоў працуе ў музеі, штогод арганізуе шэраг адукацыйных і творчых мерапрыемстваў для школьнікаў і гасцей Цімкавіч, сумесна з дзіцячай школай мастацтваў ладзіць пленэры для юных мастакоў, кіруе аматарскім тэатрам, удзельнікі якога рыхтуюць інсцэніроўкі па творах Кузьмы Чорнага. 5 верасня Людміла Ніжэвіч прыняла ўдзел у XXVIII Дні беларускага пісьменства ў Капылі, дзе прадставіла шэраг матэрыялаў з музея і распавяла пра свайго земляка, які пакінуў такія словы пра Цімкавічы:

Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае.

У 2020 г. падчас стварэння віртуальнай экспазіцыі, прысвечанай юбілею пісьменніка, бібліятэка наладзіла плённае супрацоўніцтва з літаратурным музеем. Дзякуючы фондам установы і кансультацыям Людмілы Іосіфаўны ў праект былі далучаны малюнкі Кузьмы Чорнага, асабістыя рэчы пісьменніка, фотаздымкі залаў музея. Сёлета раздзел, прысвечаны маладнякоўцу, папоўніўся яшчэ адным каштоўным дакументам – аўдыязапісам фрагмента выступлення Кузьмы Чорнага на радыёмітынгу прадстаўнікоў беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Мерапрыемства з удзелам беларускіх пісьменнікаў адбылося 18 студзеня 1942 г. у Казані.

Chorny-K-i-insh.jpg
З фондаў Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага

Дагэтуль запіс можна было пачуць толькі на магнітнай стужцы, наведаўшы музей у Цімкавічах. Дзякуючы тэхнічным магчымасцям бібліятэкі касета была алічбавана і цяпер даступна кожнаму карыстальніку на віртуальнай старонцы, прысвечанай пісьменніку ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Акрамя запісу, Людміла Ніжэвіч перадала бібліятэцы копію рукапісу прамовы Кузьмы Чорнага “Ніякай літасці нямецкім акупантам!”, падрыхтаванай для выступлення падчас радыёмітынгу. З яе тэкстам можна пазнаёміцца і ў газеце “Савецкая Беларусь” ад 20 студзеня 1942 г., якая ёсць у фондах Нацыянальнай бібліятэкі.

Rukapis-K-Chornaha.jpg
Рукапіс прамовы Кузьмы Чорнага для выступлення на радыёмітынгу прадстаўнікоў беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
Студзень 1942 г.
З фондаў Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага

Пачуўшы запісы галасоў пісьменнікаў мінулага, кожны з нас можа крыху наблізіцца да гэтых асоб, уявіць, якімі яны былі, бо па тэмбры, інтанацыі, асаблівасцях маўлення можна раскрыць чалавека з іншага, невядомага боку. Дзякуючы супольнай працы Нацыянальнай бібліятэкі з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага гэта становіцца магчымым.

Сачыце за далейшымі навінамі нашага праекта!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

2 Чэр 2023

Галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Карэлая стала госцем рубрыкі “Утренние профессии” ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!”.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара

2 Чэр 2023

31 мая на базе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прайшла абласная школа дырэктара на тэму “Публічная бібліятэка сёння: новыя стратэгіі ў дзейнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Фінляндыі адзначылі Дзень славянскага пісьменства і культуры

1 Чэр 2023

31 мая ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў г. Хельсінкі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта, прымеркаванага да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”

1 Чэр 2023

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі “Central Asia: Інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, якая адбылася 24–26 мая ў Бухары (Рэспубліка Узбекістан).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2023

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам