ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
“Мультчытайка” паводле казкі “Снежная каралева”
Да 115-годдзя з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора

Змітрок Бядуля і пачаткі беларускага кінематографа

Змітрок Бядуля і пачаткі беларускага кінематографа
Іншыя навіны

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Пачалася праца над новым віртуальным раздзелам праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаным 135-годдзю выдатнага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка; 1886–1941). Сярод першых мастацкіх стужак, якія выходзілі ў БССР у 1920–1930-я гг., быў фільм “Салавей” па аповесці Бядулі. Чаму мы вырашылі нагадаць вам пра гэта менавіта зараз? А таму, што 28 снежня 2020 года аматары кінамастацтва адзначаюць буйную дату – 125 гадоў з першага публічнага платнага сеанса кіно.

Паваротны момант у развіцці забаўляльнай індустрыі адбыўся ў 1895 годзе ў Парыжы. Нязвыклым да падобнага “цуду” гледачам прадставілі серыю кароткіх кінаматэрыялаў. З тых часоў 28 снежня (дзень першай публічнай кінадэманстрацыі) з’яўляецца сапраўднай святочнай датай – Сусветным днём кіно.

Fabryka.jpg

Кадры з фільма “Выхад рабочых з фабрыкі”, які ў снежні 1895 года пабачылі першыя кінагледачы

Тэхналогіі кінавытворчасці імкліва развіваліся. Паступова амаль па ўсім свеце пачалі здымаць і паказваць свае ўласныя стужкі.

З гісторыі кінематографа на Беларусі

Кінапракат на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Першыя дэманстрацыі прайшлі ў Гомелі ў 1909 г., а ў 1910–1912 гг. – у Віцебску, Мінску, Гродне і інш. Спачатку кінасеансы праводзіліся ў розных мясцінах, ад саду да тэрасы кавярні, аднак даволі хутка пачалі ўзнікаць кінатэатры (ілюзіёны), якімі служылі вялікія памяшканні, часам з аркестрам ці раялем, што акампанавалі відовішчу. Кінематограф хутка стаў масавым, абагнаўшы па ліку наведвальнікаў тэатр і цырк.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кінавытворчасць і кінапракат перайшлі ў рукі дзяржавы: у 1918–1919 гг. усе кінатэатры на Беларусі былі нацыяналізаваны. Летам 1922 г. загадам народнага камісара асветы БССР было створана Упраўленне па справах кінематаграфіі – “Кінорэсбел” (Кіно Рэспублікі Беларусь). Паколькі гэта арганізацыя не мела трывалай матэрыяльнай базы, праз год яна была распушчана, а ўсе функцыі і маёмасць перадалі Мінскаму гарадскому аддзелу народнай адукацыі.

17 снежня 1924 г. на Беларусі з’явілася “Белдзяржкіно” (сучасны “Беларусьфільм”), крок за крокам пачала ўзнікаць нацыянальная кінаіндустрыя. Беларускія пісьменнікі, у тым ліку прадстаўнікі знакамітага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, прымалі ў гэтым працэсе актыўны ўдзел. Першая беларуская кінастужка – фільм “Лясная быль” (1926), зняты па аповесці “Свінапас” Міхася Чарота, сябра згуртавання “Маладняк”. У 1937 г. свет пабачыў “Салавей” – экранізацыя знакамітай аповесці Змітрака Бядулі (пазней па матывах твора таксама быў створаны першы беларускі балет).

Сцэнарый пісалі ўдваіх: сам Бядуля і кінематаграфіст-пачатковец Мікола Таўбэ, які ў нарысе “Голасам сэрца” пакінуў свае ўспаміны аб гэтым: “…Жадаючы крыху пазбавіцца ад невясёлых думак і гэтым ураўнаважыць свой узрушаны стан, я шмат чытаў. Вось так аднойчы вечарам я ўзяў з паліцы кнігу «Салавей», машынальна адгарнуў першую старонку і … адарваўся ад кнігі только тады, калі поўнасцю перачытаў яе нанава…”.

Piotr Samocha.jpg

Акцёр Пётр Самоха ў ролі Сымона ў фільме “Салавей” па аповесці З. Бядулі

Змітрок Бядуля, па словах кінамастака, “ахвотна згадзіўся на некоторую рэканструкцыю сюжэта”. Пазней, у 1940 г., незадоўга да трагічнай смерці Бядулі, Мікола Таўбэ паўжартам пачаў гаворку аб фільме па матывах “Язэпа Крушынскага” і пісьменнік адказаў, што гатовы падарыць Таўбэ права на любую экранізацыю. Але зняць гэтае кіно так і не атрымалася…

Падрабязную інфармацыю аб жыцці і творчай спадчыне Змітрака Бядулі можна будзе знайсці ў віртуальным раздзеле праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаным юбілею пісьменніка. Раздзел плануецца падрыхтаваць да красавіка 2021 года. Таксама запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаным 135-годдзю Змітрака Бядулі і 120-годдзю Міхася Зарэцкага. Мерапрыемства адбудзецца 27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Сачыце за нашымі навінамі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам