ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка на ХХІІ Узвышаўскіх чытаннях
100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг

Да 125-годдзя з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібіла

Да 125-годдзя з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібіла
Іншыя навіны

26 мая ў межах святкавання 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося мерапрыемства, прысвечанае славутаму беларускаму бібліёграфу Юліі Іосіфаўне Бібіла (1897–1974).

Ю.І. Бібіла была ў ліку першых супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі (Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна), якія закладвалі падмурак для станаўлення і развіцця ўстановы. У рамках імпрэзы адбылося знаёмства са старонкамі жыцця і дзейнасці выдатнага прафесіянала бібліятэчнай справы і творчай, шматграннай асобы, якой была Юлія Іосіфаўна.

Праграму мерапрыемства адкрыла выступленне загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Ірыны Уладзіміраўны Градоўкінай, якая звярнула асноўную ўвагу на бібліяграфічную спадчыну Ю.І. Бібіла.

Цікавымі ўспамінамі пра сваячку, яе сям’ю, малую радзіму падзялілася Валянціна Мікалаеўна Бібіла, доктар юрыдычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Упрыгожаннем мерапрыемства стаў відэаролік, у якім прагучалі ўспаміны Ю.І. Бібіла аб сваім доме, бацьках, гадах вучобы і працоўнай дзейнасці, праілюстраваныя ўнікальнымі фотаздымкамі.

Андрэй Леанідавіч Бараноўскі, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі, прэзентаваў новы інтэрнэт-рэсурс “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння”, у якім сабраны разнастайныя матэрыялы: летапіс жыцця і дзейнасці Ю.І. Бібіла, бібліяграфічны спіс яе друкаваных прац і рукапісаў, літаратуры аб ёй, лічбавыя копіі дакументаў, фотагалерэя і многае іншае. Пазнаёміцца з рэсурсам можна на беларускамоўнай версіі партала НББ у раздзеле “Віртуальныя праекты бібліятэкі” (на платформе віртуальнага праекта “Вядомыя імёны”).

Мерапрыемства праходзіла таксама і ў анлайн-фармаце. Да трансляцыі далучыліся супрацоўнікі рэгіянальных бібліятэк і шэраг іншых карыстальнікаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам