ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дакрануцца да гісторыі Белфармацыі: у бібліятэцы адкрылася фотавыстава да 100-годдзя арганізацыі (+відэа)
Візіт у Мінскую духоўную акадэмію

Дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі ў перадваенныя гады: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)

Дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі ў перадваенныя гады: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)
Іншыя навіны

Да Вялікай Айчыннай вайны Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна ўваходзіла ў лік 30-ці лепшых бібліятэк свету па каштоўнасці выданняў і колькасці экзэмпляраў.

Pieradvajennyja-hady-1.jpg
Чырвонаармейская вуліца. 1940 г.

У канцы 1940-х г. Дзяржаўная бібліятэка адзначала 500-годдзе друкавання кніг у Расіі цікавай выстаўкай, на якой былі прадстаўлены рукапісы; рэдкія кнігі; дарэвалюцыйныя выданні Маркса, Энгельса, Леніна; кнігі і часопісы, надрукаваныя на розных мовах народаў СССР.

Pieradvajennyja-hady-2.jpg
Звязда. 1940. 25 снежня. С. 4

Па выніках гэтай выстаўкі ў газеце “Звязда” ад 15 студзеня 1941 г. быў надрукаваны артыкул дырэктара бібліятэкі Р.М. Казунова, з якога можна было даведацца пра ўзнікненне і развіццё друкаванай кнігі ў Еўропе, Расіі, а таксама пра гісторыю беларускага друку, аўтар запрашаў на гэту выстаўку.

Казуноў Раман Макеевіч (1902–1961)
1938–1941 гг. – дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна;
1946–1956 гг. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце.
Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу "Псалтыр". У 2017 г. адзначалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Гэта дата мае сусветную значнасць і занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У рамках юбілею Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі былі рэалізаваны разнастайныя навуковыя, адукацыйныя, выдавецкія і культурна-асветніцкія праекты:

На працягу 1940 г. у бібліятэцы былі арганізаваны выстаўкі памяці У. Маякоўскага, М. Горкага (да чацвёртай гадавіны са дня смерці пралетарскага пісьменніка); выстаўкі, прысвечаныя А. Міцкевічу, У.І. Леніну (да 70-годдзя з дня яго нараджэння) і інш.

Pieradvajennyja-hady-3.jpg
Звязда. 1940. 13 кастрычніка. С. 2

Вялікім поспехам карысталася літаратурная выстаўка, размешчаная ў галоўнай чытальнай зале Дзяржаўнай бібліятэкі, прысвечаная 35-годдзю літаратурнай дзейнасці народнага паэта БССР Янкі Купалы. Першыя выданні, рукапісы асобных твораў, кнігі для дзяцей, фотаздымкі ярка адлюстроўвалі жыццё і творчасць паэта.

У газетах пісалі аб знаходках рэдкіх выданняў і папаўненні кніжнага фонду бібліятэкі:

Pieradvajennyja-hady-4.jpg
Советская Белоруссия. 1940. 14 лістапада. С. 4

Цікава было даведацца, што на выстаўцы беларускага выяўленчага мастацтва ў Маскве ў 1940 г. было прадстаўлена пяцьдзесят каштоўных рукапісаў і кніг XVI–XVII стагоддзяў з фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (Звязда. 1940. 29 мая. С. 4).

У той час бібліятэка абменьвалася кнігамі з 13-цю краінамі Еўропы і Азіі, у тым ліку з Германіяй, Італіяй, Японіяй, Злучанымі Штатамі Амерыкі і г.д.

Pieradvajennyja-hady-5.jpg
Звязда. 1940. 5 кастрычніка. С. 2

Pieradvajennyja-hady-6.jpg
История Минска. Мінск, 1957

У першым нумары газеты “Звязда” 1941 г. у рубрыцы “Хроніка Мінска за 1940 год” адзначалася, што “адным з буйнейшых кнігасховішчаў у Саюзе з’яўляецца мінская Цэнтральная бібліятэка імя Леніна. Кожны дзень сюды прыбываюць пасылкі з кнігамі, якія выдаюцца ў Савецкім Саюзе і за мяжой”.

Pieradvajennyja-hady-7.jpg

“Советская Белоруссия” за 1 студзеня 1941 г. прыводзіла статыстыку аднаго дня: “Центральная библиотека им. Ленина получила в этот день около 800 новых книг и журналов, свыше 2.300 газет – 67 названий”.

У “Звяздзе” ад 10 студзеня было размешчана паведамленне:

Pieradvajennyja-hady-8.jpg

Гэта выданне ў бібліятэцы не захавалася, але ёсць электроннае выданне кнігі XVIII cт. “Монархия Турецкая” (Санкт-Пецярбург, 1741), напісанай былым англійскім сакратаром амбасады пры Асманскай імперыі, якая была перакладзена з польскай на рускую мову.

Pieradvajennyja-hady-9.jpg

З 31 студзеня па 1 лютага 1941 г. у бібліятэцы прайшла нарада па бібліятэчнай рабоце, скліканая Наркомасветы БССР. Было разгледжана пытанне аб выніках работы бібліятэк за 1940 г. З інфармацый асобных інспектараў абласных аддзелаў народнай асветы было відаць, што ў многіх раёнах работа бібліятэк яшчэ не наладжана. Удзельнікі мерапрыемства з Бабруйска, Брэста адзначалі дрэннае камплектаванне сельскіх бібліятэк. Рэзкай крытыцы падверглася работа абласных бібліятэк, якія не аказвалі метадычнай дапамогі раённым і сельскім бібліятэкам і пасылалі мала бібліятэк-перасовак у сельскія мясцовасці.

Pieradvajennyja-hady-10.jpg
Звязда. 1941. 2 лютага. С. 1

У заключэнні нарада прыняла рэзалюцыю, у якой намеціла шэраг практычных мерапрыемстваў па наладжванні бібліятэчнай справы.

Бібліятэка набывала ўсё большую папулярнасць, паступова павялічваўся бібліятэчны фонд. “Набыта звыш 200 энцыклапедый і талковых слоўнікаў на французскай, англійскай, нямецкай, турэцкай, польскай і іншых мовах. Вялікую каштоўнасць прадстаўляюць 16 тамоў энцыклапедыі французскіх асветнікаў XVIII ст., універсальны французскі слоўнік XIXст.”, – пісала былая загадчыца міжбібліятэчнага абанемента М. Аускер, аўтар артыкула “Кніжныя скарбніцы”, якая таксама падрабязна распавяла і пра дзейнасць свайго аддзела.

Pieradvajennyja-hady-11.jpg
Звязда. 1941. 27 сакавіка. С. 3

Як і раней, у 1941 г. выставачная дзейнасць з’яўлялася адным з вядучых напрамкаў работы Дзяржаўнай бібліятэкі, служыла развіццю цікавасці да кнігі і прыцягненню да чытання новых чытачоў.

Аўтар артыкула “Выставка, посвященная великому поэту” падрабязна расказваў пра экспазіцыю, прымеркаваную да 100-годдзя з дня смерці М.Ю. Лермантава. “Мы узнаём в нем поэта, русского народного, в высшем и благороднейшем значении этого слова, – поэта, в котором выразился исторический момент русского общества” (Советская Белоруссия. 1941. 16 мая. С. 2.). Такімі словамі В.Р. Бялінскага адкрывалася выстаўка, якая ахоплівала розныя перыяды жыцця паэта.

Pieradvajennyja-hady-12.jpg
Советская Белоруссия. 1941. 18 мая. С. 4

У газеце “Советская Белоруссия” за 10 чэрвеня 1941 г. пісалі: “18 июня исполнилось пять лет со дня смерти Алексея Максимовича Горького. В большом читальном зале Государственной библиотеки им. Ленина в Минске открылась выставка, посвященная памяти великого русского писателя – буревестника революции”.

Pieradvajennyja-hady-13.jpg
Советская Белоруссия. 1941. 12 июня. С. 1

Наперадзе была вайна… Вайна перавярнула ўсё, мірнае жыццё з яго поспехамі і дасягненнямі засталося ў мінулым. Гэта быў час цяжкіх выпрабаванняў для ўсёй краіны, для ўсяго народа. Газеты пісалі пра вераломнае нападзенне фашысцкай Германіі, абарону, шматлікія бітвы, спаленыя вёскі…

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы падпіску на рассылку артыкулаў згаданага рэсурсу, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Аўтар публікацыі: Т.П. Папроцкая, загадчыца сектара інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Бібліяграфія:

  1. Выстаўка, прысвечаная 500-годдзю друкавання кніг у Расіі / Н. Альфер // Звязда. – 1940. – 25 снеж. – С. 4.
  2. Выстаўка, прысвечаная 35-годдзю літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы // Звязда. – 1940. – 8 снеж. – С. 4.
  3. 19 тысяч кніг для бібліятэк заходніх абласцей БССР // Звязда. – 1940. – 5 кастр. – С. 2.
  4. Пополнение книжного фонда библиотеки им. Ленина // Совет. Белоруссия. – 1940. – 14 нояб. – С. 4.
  5. Рукапісы і кнігі XVI і XVII стагоддзяў // Звязда. – 1940. – 29 мая. – С. 4.
  6. Аускер М. Кніжныя скарбніцы / М. Аускер // Звязда. – 1941. – 27 сак. – С. 4.
  7. Библиотеки // Совет. Белоруссия. – 1941. – 1 янв. – С. 1.
  8. Горьковская выставка // Совет. Белоруссия. – 1941. – 10 июня. – С. 1.
  9. Закончылася нарада па бібліятэчнай рабоце // Звязда. – 1941. – 2 лют. – С. 1.
  10. Казуноў, Р. Узнікненне і развіццё друкаванай кнігі / Р. Казуноў, С. Палеес // Звязда. – 1941. – 15 студз. – С. 2.
  11. Новыя кнігі ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР // Звязда. – 1941. – 27 мая. – С. 1.
  12. Рэдкая кніга // Звязда. – 1941. – 10 студз. – С. 4.
  13. Хроніка Мінска за 1940 год // Звязда. – 1941. – 1студз. – С. 4.
  14. Юмов, А. Выставка, посвященная великому поэту / А. Юмов // Совет. Белоруссия. – 1941. – 16 мая. – С. 2.
  15. Аспірант інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР тав. Д.З. Навадворскі…[фота С. Грына] // Звязда. – 1940. – 13 кастр. – С. 2.
  16. В Государственной библиотеке БССР им. Ленина на выставке литературы и фотодокументов…: [фото Ф. Вольфсона] // Совет. Белоруссия. – 1941. – 18 мая. – С. 4.
  17. В Государственной библиотеке им. Ленина (Минск) открылась выставка : [фото И. Ноя] // Совет. Белоруссия. – 1941. –12 июня. – С. 1.
  18. История Минска = Гісторыя Мінска / [Акад. наук БССР, Ин-т истории ; И.Д. Варвашеня и др. ; редкол.: И.С. Кравченко (гл. ред.) и др.]. – Минск : Издательство Академии наук БССР, 1957. – 541 c. – Шыфры НББ: АР57166*АР55825*АН317708*БА52321*БА52322*БА76842.
  19. Мінск незнаёмы, 1920–1940 [Выяўленчы матэрыял] = Unfamiliar Minsk, 1920–1940 : [фотаальбом] / аўт.-уклад. І. Куркоў ; [рэд. савет: Я.В. Малашэвіч (старш.) і інш. ; аўт. уступ. арт. і подпісаў пад іл. І.М. Куркоў]. – Мінск : Ураджай, 2002. – 239 c. – Шыфры НББ: 1БА281050К*1БА281051К*1БА281308К*1Н//27820К(039).
  20. Рикот, П. Монархия Турецкая / описанная чрез Рикота бывшаго аглинскаго секретаря посольства при Оттоманскои Порте. Переведена с польскаго на россиискои язык. – В Санктпетербурге : [Типография Академии наук], 1741. – 280 c. – Шыфр НББ: 096/2423К.
  21. Становление и развитие библиотек Беларуси: архивные документы [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2020. – Рэжым доступу : http://belaruslibrary.nlb.by/history/. – Дата доступу : 09.03.2022.
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам