ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”
Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лічбах і фактах: з архіва базы даных “НББ у прэсе” (1930–1934)

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лічбах і фактах: з архіва базы даных “НББ у прэсе” (1930–1934)
Іншыя навіны

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Рашэнне было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2021 г.

Юбілей бібліятэка будзе адзначаць 15 верасня 2022 г., а сёння мы працягваем знаёміць вас з матэрыяламі БД “Нацыянальная бібліятэка ў прэсе” за 1930–1934 гг.

Газеты пачатку 1930-х паведамлялі аб будаўніцтве новага Мінска. З 1931 па 1 чэрвеня 1934 г. было скончана будаўніцтва 146 аб'ектаў, з найбольш значных, якія ў гэты час уступілі ў строй – Дом урада, Дзяржаўная бібліятэка, Фабрыка-кухня, жылы дом Галоўнага дарожна-транспартнага ўпраўлення (Галоўдартранса), фабрыка “Усход”, механічная пральня і іншыя.

nbb 19301934_1.jpg

Пісалі і аб недахопах у гэтай галіне. Напрыклад, у “Звяздзе” ад 29 чэрвеня 1930 г. паведамлялася, што па прычыне нястачы балек і труб паравога ацяплення для Дзяржбібліятэкі, будаўнічая праграма выканана на 45–50 %. “…Да сучаснага моманту няма праектаў цёплафікацыі”.

У 1931 г. у бібліятэцы арганізаваны аддзел тэхнікі, які павінен быў абслугоўваць вытворчасць і прапагандаваць тэхнічную кнігу. Газета “Рабочий” ад 18 красавіка 1931 г. запрашала на выстаўку тэхнічных ведаў. Аўтар артыкула паведамляў, што выстаўка працуе два месяцы і не павінна быць ніводнага работніка, які б не наведаў яе.

nbb 19301934_2.jpg
nbb 19301934_2.1.jpg

Адной з галоўных падзей у культурным жыцці нашай краіны тых часоў можна лічыць адкрыццё Дзяржаўнай бібліятэкі Беларусі ў лістападзе 1931 г. у новым, першым ў краіне спецыялізаваным бібліятэчным будынку (у 2003 г. ён унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь), пабудаваным па праекце архітэктара Г.Л. Лаўрова

“У дзень сьвяткаваньня 14 гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося ўрачыстае адчыненьне новага будынку Дзяржаўнай бібліотэкі Беларусі”.

“…Новы будынак дае магчымасьць значна разгарнуць і пашырыць функцыі бібліотэкі, організаваць новыя аддзелы…”

Чырвоная Беларусь. 1932. 13 студз. С. 12

nbb 19301934_3.jpg
Чырвонаармейская вуліца.
Новы будынак Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І. Леніна
1930-я гг.

nbb 19301934_4.jpg
Студэнты пасля наведвання “Ленінкі”. 1930-я гг.

Складаны і доўгі шлях паступовага ўзбагачэння кніжнага фонду, апрацоўкі і сістэматызацыі кожнага выдання прайшла бібліятэка, перш чым перайсці ў адзін з лепшых будынкаў Мінска. Са студзеня 1932 г. замест аднаго абавязковага экзэмпляра ўсёй літаратуры, якая выдавалася ў СССР, бібліятэка атрымлівала два. Гэта ў будучым дало магчымасць арганізаваць міжбібліятэчны абанемент для прасоўвання літаратуры ў рэгіёны Беларусі (Дзяржаўная бібліотэка Беларусі. Чырвоная Беларусь. 1932. № 2. С. 12).

Заснаваная ў 1922 г. з 30 тысячамі кніг, яна мела ўжо ў пачатку першай пяцігодкі 500 тысяч, а на 1 студзеня 1932 г. – 1 мільён тамоў.

nbb 19301934_5.jpg
Агульны выгляд
Чырвоная Беларусь. 1932. 13 студз. С. 12

У 1932 г. бібліятэцы было прысвоена імя У.І. Леніна і яна  рэарганізаваная ў Дзяржаўную бібліятэку і бібліяграфічны інстытут БССР. У пасляваенныя гады частка назвы “бібліяграфічны інстытут” страчана. З 1992 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

nbb 19301934_6.jpg
Звязда. 1934. 8 студз. С. 4

“…У гэтым камбінаце, – агульная чытальня на 400 чалавек з габінетамі для навуковых работнікаў і аспірантаў, аддзел і чытальня тэхнікі, совецкага будаўніцтва, чытальня і сталая выстаўка перыядычных выданняў, бюро рэкамендацыйнай бібліяграфіі, аддзел масавай работы, даведачна-бібліяграфічны і аддзел міжбібліятэчнага абанемента…” Лявонны, Юр. 1.300.000. Звязда. 1934. 8 студз. С. 4.

nbb 19301934_7.jpg
nbb 19301934_8. аддзел тэхнікі.jpg
Чырвоная Беларусь. 1932. 13 студз. С. 12

Цікава было даведацца, што ўжо ў той час у Дзяржаўнай бібліятэцы працавала выстаўка новых паступленняў і чытальня пры ёй, а чытачы маглі карыстацца літаратурай ужо на другі дзень пасля яе атрымання.

Бібліятэка актыўна ўключылася ў падрыхтоўку да 40-гадавога юбілею Максіма Горкага ў Мінску:

nbb 19301934_9 Накануне 40-летия....jpg
Рабочий. 1932. 19 верасня. С. 2

11 лістапада 1932 г. газета “Рабочий” размясціла Пастанову Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР аб узнагароджанні Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР лепшых удзельнікаў барацьбы за вызваленне Беларусі ад белапалякаў і лепшых удзельнікаў сацыялістычнага будаўніцтва, у ліку якіх – першы дырэктар Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі  Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

nbb 19301934_10 Сіманоўскі.jpg

На старонках газеты “Рабочий” ад 24 снежня 1932 г. публікавалася Пастанова сакратарыята ЦК КП(б)Б “О проведении 10-летнего юбилея Государственной библиотеки”, падпісаная сакратаром ЦК КП(б)Б Гікалам.

nbb 19301934_11 Придавая.jpg

Планавалася прымеркаваць юбілей да адкрыцця ў Мінску Усесаюзнай канферэнцыі навуковых бібліятэк, якая павінна была адбыцца 15 студзеня 1933 г. Было намечана арганізаваць шырокае асвятленне ў цэнтральным і мясцовым друку працы Дзяржаўнай бібліятэкі з мэтай папулярызацыі яе дзейнасці; правесці канферэнцыі бібліятэчных работнікаў і чытачоў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Бабруйску; арганізаваць экскурсіі рабочых і калгаснікаў у бібліятэку.

nbb 19301934_12.jpg
Беларуская дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна. 1933 г.

27 сакавіка 1934 г. ЦВК СССР прыняў пастанову “Аб бібліятэчнай справе ў СССР”, якая была накіравана на паляпшэнне сістэмы кіраўніцтва бібліятэкамі і падрыхтоўкі кадраў. 1 кастрычніка 1934 г. быў праведзены Усесаюзны бібліятэчны перапіс. У гады першых пяцігодак сетка бібліятэк значна пашырылася: склалася сетка масавых, прафсаюзных, навуковых і тэхнічных бібліятэк.

Газета “Рабочий” ад 17 лістапада 1934 г. запрашала бібліятэкараў на нараду:

nbb 19301934_13 Созывает совещание Рабочий. 1934 17 нояб. C.4.jpg

У 1930-я Бібліятэчнае ўпраўленне Наркамасветы правяло шэраг мерапрыемстваў па пашырэнні бібліятэчнай справы ў БССР. Быў аб’яўлены Усебеларускі конкурс на лепшую масавую бібліятэку, для прэміравання пераможцаў намечаны фонд у суме 20 000 рублёў.

У 1934 г. у Мінскім клубе харчавікоў імя Сталіна (на гэтым месцы пабудаваны кінатэатр “Перамога”) адкрыліся двухмесячныя вячэрнія курсы па падрыхтоўцы бібліятэкараў для фабрычна-завадскіх бібліятэк. Такія ж курсы працавалі ў Віцебску і Гомелі.

У артыкуле “Развертывание библиотечного дела в БССР”, надрукаваным у газеце “Рабочий” 10 кастрычніка 1934 г., паведамлялася:

nbb 19301934_14. Рабочий. 1934_10 окт. С. 4 Развертывание библиотечного.....jpg

Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна праводзіла вялікую працу па прыцягненні новых чытачоў. Варта прасачыць за ростам ліку наведвальнікаў:

“…У 1931 годзе бібліятэку наведала 74 тыс. чалавек, пастаянных чытачоў было зарэгістравана 3.759, выдана кніг 105 тыс. На наступны год гэтыя лічбы павялічыліся так: наведвальнікаў было 161 тыс., пастаянных чытачоў 9 тыс. І выдана кніг 280 тыс. За мінулы ж 1933 год наведвальнікаў было 220 тыс., чытачоў 12 тыс., а кніг выдана звыш 300 тыс., апроч газет…” Лявонны, Юр. 1.300.000. Звязда. 1934. 8 студз. С. 4.

З 1 студзеня 1934 г. пры бібліятэцы адкрылася выстаўка тэхнічнай кнігі, якая давала магчымасць азнаёміцца з апошнімі навінамі навукі і тэхнікі і ахоплівала ўсе яе галіны.

“Звязда” ад 17 студзеня 1934 г. запрашала на выстаўку “10 год без Леніна па ленінскаму шляху”. Спецыялістамі Дзяржаўнай бібліятэкі быў складзены спіс рэкамендацыйнай літаратуры, прысвечаны У.І. Леніну, для бібліятэчнай сеткі БССР, а таксама праводзіліся кансультацыі для бібліятэчных работнікаў Мінска.

У бібліятэцы быў адчынены ўтульны кабінет рабочага чытача, які абсталявалі мяккай мэбляй. Тут чытач мог знайсці літаратурныя навінкі, свежыя часопісы.

nbb 19301934_15 ФОТО Рабочий_1934_28 сент. С. 2.jpg
Рабочий. 1934. 28 верасня. С. 2

Цікавае паведамленне аб каштоўных выданнях, знойдзеных у Нараўлянскім раёне ў падвалах палаца былога графа Нароўлі, які ў час рэвалюцыі ўцёк за мяжу, публікавалася ў “Звяздзе” 18 верасня 1934 г. Каля з 2 тыс. рэдкіх кніг на нямецкай, французскай і польскай мовах узбагацілі фонды Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Чым жыла бібліятэка ў наступную пяцігодку 1930-х гадоў, даведаемся ў чарговай навіне.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы падпіску на рассылку артыкулаў згаданага рэсурсу, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Бібліяграфія:

  1. Будуецца новы Менск // Звязда. – 1930. – 30 чэрв. – С. 3.
  2. Выставка технических знаний / пад крыпт. Е. // Рабочий – 1931. – 18 апр. – С. 4.
  3. Дзяржаўная бібліотэка Беларусі // Чырвоная Беларусь. – 1932. – № 2. – С. 12.
  4. Накануне 40-летия литературной деятельности Максима Горького // Рабочий – 1932. – 19 сент. – С. 2.
  5. О награждении к 15-летию Октябрьской революции участников борьбы за освобождение БССР от белополяков, и лучших участников социалистического строительства // Рабочий – 1932. – 11 нояб. – С. 4.
  6. Празднование 40-летнего юбилея Максима Горького в Минске // Рабочий – 1932. – 28 сент. – С. 4.
  7. Широко популяризовать работу Белгосбиблиотеки, вовлечь тысячи новых читателей / Гикало // Рабочий. – 1932. – 24 дек. – С. 2.
  8. Знойдзена каштоўная бібліятэка // Звязда. – 1934. – 18 сент. – С.
  9. Лявонны, Ю. 1. 300. 000... / Юр. Лявонны // Звязда. – 1934. – 8 янв. – С. 4.
  10. Менск перад ленінскімі днямі // Звязда. – 1934. – 17 янв. – С. 4.
  11. [Методический сектор государственной библиотеки совместно с ГорОНО, ЦСПСБ и культсекцией горсовета, 19 ноября, в 9 час. утра, в помещении госбиблиотеки созывает совещание...] // Рабочий – 1934. – 17 нояб. – С. 4.
  12. Открыт кабинет рабочего читателя // Рабочий – 1934. – 23 сент. – С. 4.
  13. Развертывание библиотечного дела в БССР // Рабочий – 1934. – 10 окт. – С. 4.
  14. Уголок кабинета рабочего читателя при Белорусской государственной библиотеке им. В. И. Ленина : [фото] // Рабочий – 1934. – 28 сент. – С. 2.
  15. Мінск незнаёмы, 1920–1940 [Выяўленчы матэрыял] = Unfamiliar Minsk, 1920–1940 : [фотаальбом] / аўт.-уклад. І. Куркоў ; [рэд. савет: Я. В. Малашэвіч (старш.) і інш. ; аўт. уступ. арт. і подпісаў пад іл. І. М. Куркоў]. – Мінск : Ураджай, 2002. – 239 c. : іл.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам