ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ці магчыма друкаваць з арыгінальнай гравіравальнай дошкі ХVII ст.? (+ відэа)
Конкурс “Малады беларускі экслібрыс”

Хроніка будаўніцтва. 2003 год

Хроніка будаўніцтва. 2003 год
Іншыя навіны

На календары 2003-ці – другі год узвядзення новага будынка бібліятэкі. Чарговая публікацыя ў рамках віртуальнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе” будзе прысвечана не толькі хроніцы будаўніцтва бібліятэкі, але і… ваеннай тэматыцы.

На думку спецыялістаў, узвядзенне Нацыянальнай бібліятэкі па праве можа называцца будоўляй веку, так як звязана яно з вялізнымі тэхнічнымі цяжкасцямі і з’яўляецца своеасаблівым выклікам часу. Можна таксама сцвярджаць, што праект бібліятэкі абсалютна непадуладны маральнаму зносу. Бо з моманту стварэння яго на паперы да ўвасаблення ў матэрыяле прайшло 13 гадоў, а ён па-ранейшаму сучасны. Ні ў краінах СНД, ні ў Еўропе будынкаў падобнага тыпу няма да гэтага часу.

bud_2003_9.jpg

Ужо закладзены падмурак бібліятэкі вышынёй пятнаццаць з паловай метраў (гэта памер пяціпавярховага дома), але ўсё яшчэ складана ўявіць на гэтым месцы велізарны 70-метровы “брыльянт”. На пачатак студзеня 2003 года будаўніцтва ўяўляе сабой велізарны катлаван, у глыбіні якога кіпіць праца. І праезджым па праспекце або мінакам пакуль нічога не відаць, акрамя людзей і будаўнічай тэхнікі. Але фінансаванне будоўлі ідзе пастаянна, а значыць, можна не сумнявацца, што ўжо зусім хутка зазіхаціць на сонцы сваімі гранямі “алмаз”.

bud_2003_1.jpg

Работы па ўзвядзенні новага будынка бібліятэкі вядуцца кругласутачна, але ўсё ж у адзін са студзеньскіх дзён яны замёрлі на некалькі гадзін. Будаўнічая пляцоўка была ачэпленая ў сувязі з небяспечнай знаходкай – артылерыйскім снарадам. Праз дзве гадзіны іх ужо было 50, а ўсяго ў выніку аперацыі з зямлі было вынята 110 снарадаў 45 калібру часоў Вялікай Айчыннай вайны. Знойдзеныя боепрыпасы загрузілі ў спецыяльны аўтамабіль і вывезлі на палігон пад Мінскам, дзе ўсе яны былі ўзарваныя. Пасля праверкі навакольнай тэрыторыі работы аднавіліся.

У лютым 2003 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову “Аб зацвярджэнні архітэктурнага праекта «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»”.

Совет Министров Республики Беларусь постановляет:

1. Утвердить представленный Минским горисполкомом и согласованный с Министерством экономики, Министерством финансов, Министерством архитектуры и строительства, Министерством культуры архитектурный проект «Национальная библиотека Беларуси» сметной стоимостью строительства в ценах 1991 года 203 744,3 тыс. рублей, в том числе следующие основные показатели указанного архитектурного проекта:

  • строительный объем – 388 108,2 куб. метров;
  • общая площадь – 102 511,7 кв. метров;
  • рабочая площадь – 63 556,4 кв. метров;
  • вместимость хранилища – 14 млн единиц хранения.

2. Установить, что архитектурный проект «Национальная библиотека Беларуси» подлежит уточнению после разработки строительного проекта указанного объекта.

Премьер-министр Республики Беларусь                          Г. Новицкий.

bud_2003_3.jpg

Тым часам з пачатку будаўніцтва бібліятэкі прайшло амаль шэсць месяцаў. Узведзены падмурак, апяразаны незвычайнай апалубкай, нагадвае велізарную матрошку, а яго плошча налічвае больш за 3 тысячы квадратных метраў. Вучоныя і праекціроўшчыкі сумесна з Дзяржэкспертызай адшліфоўваюць канчатковую канструктыўную схему вышыннага кнігасховішча. Ён уяўляе сабой прасторавы каркас з ядром цвёрдасці з маналітнага жалезабетону. Па вонкавым контуры будынка, па ўсёй яго вышыні, размешчаны жалезабетонныя калоны, а ва ўзроўні перакрыццяў – паясы цвёрдасці. Такое канструктыўнае рашэнне забяспечыла неабходную цвёрдасць канструкцыі на знешнім контуры каркаса, што дазволіла ўжыць любы спосаб абліцоўкі фасада, у тым ліку і спайдарнае шкленне. Акрамя таго, было вывучана пытанне жывучасці каркаса ў адказ на прагрэсіруючае разбурэнне пры адмове ў працы асобных элементаў канструкцыі.

bud_2003_6.jpg

Для ўспрымання нагрузкі ад вышыннай часткі будынка выраблена спецыяльнае 700-тоннае апорнае кольца, якое да верасня будзе зманціравана і абетанавана на контурнай жалезабетоннай сцяне з 28 калонамі. Вага “алмаза”, без вежы, злучанай з дапамогай пераходных галерэй з кнігасховішчам, складзе 130 тысяч тон. А 8 млн асобнікаў друкаванай прадукцыі, якія адразу размесцяцца ў ім, даюць толькі 60 % карыснай нагрузкі.

Аб узвядзенні новага будынка бібліятэкі зараз можна даведацца на сайце, ініцыятарам стварэння якога стала ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінскага гарвыканкама. На сайце можна знайсці любую інфармацыю, пачынаючы ад агульнай плошчы забудовы да дызайн-праекта будучай бібліятэкі.

bud_2003_13.jpg

Зацверджаны праект новага парку каля новай бібліятэкі, які арганічна дапоўніць яе незвычайную архітэктуру. Парк зойме тэрыторыю ў 80 гектараў і размесціцца ў межах вуліц Кедышкі, Філімонава, Парніковай і праспекта Незалежнасці. Вуліца Францыска Скарыны і праспект Незалежнасці падзеляць парк на 3 самастойныя тэрыторыі ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы. У цэнтральнай частцы парку плануецца стварыць алею знакамітых дзеячаў навукі, культуры і палітыкі Беларусі, у паўночнай і паўднёвай – зоны актыўнага адпачынку і пейзажны парк.

А ў старым будынку бібліятэкі тым часам пачалася праца па падрыхтоўцы фондаў да будучага пераезду. Гэты працэс у сувязі з яго маштабнасцю (8-мільённы фонд размяшчаецца на 19 тысячах квадратных метрах у 6 розных будынках нашага горада) будзе вельмі складаным і несупаставімым ні з чым. Да таго ж у гісторыі ўсіх бібліятэк свету падобныя прэцэдэнты па перамяшчэнні такіх вялікіх фондаў вельмі рэдкія. А гэта значыць, што, як і ў пытаннях будаўніцтва, давядзецца распрацоўваць унікальную стратэгію і спадзявацца толькі на ўласны вопыт. Як пра само сабой зразумелае гаворыцца і аб спецыяльных кантэйнерах, у якія будуць змяшчаць літаратуру, і пра картэжы міліцыі, якія будуць суправаджаць сапраўды бясцэнны груз на ўсім шляху яго следавання. У новым жа будынку бібліятэкі сістэма захоўвання і выкарыстання фондаў будзе значна ўдасканалена.

bud_2003_16.jpg

“Будоўля года” – пераможцам у такой намінацыі магла б стаць па выніках 2003 года Нацыянальная бібліятэка. А яшчэ яе зараз называюць аб’ектам № 1 у будаўнічай галіне Беларусі. Яна сапраўды ўнікальная: і па маштабах, і па тэмпах будаўніцтва, і па архітэктурна-планіровачным і канструктыўным рашэнні, і па адсутнасці аналагаў ва ўсім свеце. Да таго ж гэта народная будоўля, таму што частку сродкаў на яе ўзвядзенне ўносім мы з вамі.

Побач з новай бібліятэкай вырас невялікі будынак аўтаномнай кацельні, якая будзе абаграваць увесь бібліятэчны комплекс. Зараз у ёй ставіцца абсталяванне, а запрацуе яна ўжо да наступнага ацяпляльнага сезона. (Пасля, у сувязі з будаўніцтвам жылога квартала каля бібліятэкі, кацельня будзе знесена, а бібліятэка падключана да Мінкамунцепласетак.)

bud_2003_14.jpg

І зноў на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі прыйшлося папрацаваць... сапёрам. Пры правядзенні земляных работ экскаватар выкінуў на паверхню 2 снарады. Сапёры выявілі яшчэ 3 снарады і 4 мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе небяспечныя знаходкі былі вывезены і знішчаны.

А напярэдадні новага, 2004 года на самай верхняй кропцы будынка Нацыянальнай бібліятэкі – 24 метры – з’явілася пушыстая, уся ў рознакаляровых гірляндах навагодняя ёлка. Яна не толькі стала ўпрыгожаннем галоўнай будоўлі краіны, але і своеасаблівай меркай праведзенай працы.


Выкарыстаныя крыніцы:
  1. Голин, Д. Генетычны код дырэктара / Д. Голин // Культура. 2003. – 29 сак. – С.
  2. Дом, дзе паселяцца веды // Звязда – 2003. – 15 сак. – С.
  3. Зайкіна, В. Нацыянальная бібліятэка – на нулі! / В. Зайкіна // Настаўн. газ. – 2003. – 28 чэрв. – С. 1.
  4. Кучко, М. Не хлебом единым / М. Кучко // Рэспубліка – 2003. – 5 крас. – С. 2.
  5. Михайлов, И. Кольцо для “бриллианта” весом… в 700 тонн / И. Михайлов // Минский курьер. – 2003. – 8 июля. – С. 3.
  6. Роман Мотульский: “Случайных людей в штате библиотеки нет” / [беседовала А. Михайлова]  // Минский курьер. – 2003. – 11 апр. – С. 23.
  7. Степнов, А. Бриллиант для диктатуры просвещения  / В. Степнов // Минский курьер. – 2003. – 23 сент. – С. 5.
  8. Чернушенко, В. Растут этажи Национальной библиотеки / В. Чернушенко // Нар. газ. – 2003. – 31 снеж. – С. 4.
  9. Чигир, Г. Приближается к отметке “0” / Г. Чигир // Нар. газ. – 2003. – 9 июля. – С. 2.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы рассылку на вышэй згаданы рэсурс, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам