ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт кіраўніка Рэспублікі Башкартастан
Супрацьдзеянне карупцыі: нацыянальны і міжнародны вопыт

“На стадыі архітэктурнага праекта ніхто не верыў у яго рэалізацыю” (Л. Шохіна)

“На стадыі архітэктурнага праекта ніхто не верыў у яго рэалізацыю” (Л. Шохіна)
Іншыя навіны

Будаўніцтва аб’екта № 1 Беларусі ў 2005 г. працягвалася: прапануем агляд падзей па матэрыялах прэсы за май – жнівень.

Бібліятэка павінна стаць сімвалам Беларусі…
Гэты будынак будзе прадстаўляць нашу краіну ў інтэлектуальным свеце, стане яе славай…
Шохіна Л.М. Брыльянт у інтэлектуальным свеце
Беларусь, 2005, № 7, С. 16–17

Адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), якое планавалася 1 верасня 2005 г., было перанесена на май 2006 г., а адбылося крыху пазней – 16 чэрвеня. Асноўная прычына затрымкі будаўніцтва – змены першапачатковага праекта: 26 мая 2005 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 555 была зацверджана канцэпцыя стварэння на базе новага будынка НББ рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Работы па абліцоўванні будынка гранітам былі скончаны на 85 %, па шкленні – на 80 %; пачыналі ўкладку каменнай падлогі.

І зноў новыя тэхналогіі!

“Идет подготовка к устройству наливного пола: в Беларуси впервые в таком объеме будут выполнены работы по этой новой технологии с использованием современного материала – полибетонокса”, – паведамляў “Вечерний Минск” [15].

Almazik-1.jpg

У будынку манціраваліся ліфты і сістэма “Тэлеліфт”; устанаўлівалася абсталяванне:

  • сантэхнічнае;
  • электратэхнічнае;
  • пылавыдаляючае;
  • супрацьпажарнае.

Работы на аб’екце вяліся ў тры змены. Агульная колькасць працуючых у маі 2005 г. – каля 2 000 чалавек.

Пачынаючы з гэтага часу будынак ахоўваўся не толькі службай аховы самой бібліятэкі, але і супрацоўнікамі МУС. Такое рашэнне было прынята на ўрадавым узроўні, у сувязі з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў пры ўнутраным аздабленні і тым, што ў хуткім часе ў бібліятэку пачнуць завозіць дарагое абсталяванне.

Геаграфію будаўнічых падраздзяленняў складалі: Баранавічы, Бабруйск, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Маладзечна, Орша, Пінск, Полацк і іншыя гарады. У чэрвені арганізацый (удзельнікаў будаўніцтва) налічвалася каля ста.

“В проведении отделочных работ участвуют более тридцати минских строительных организаций. К отделочным работам в стилобате (малоэтажном основании «алмаза») привлечены строители со всей республики. Принято решение за каждой областью страны закрепить отдельные сектора стилобата, и прибывшие из разных городов и районов коллективы рабочих и специалистов приступают к работам на своих участках”, – паведаміў газеце “Советская Белоруссия” Ю. Клімовіч, тэхнічны дырэктар [2].

Тры беларускія прадпрыемствы выконвалі заказ бібліятэкі на пастаўку стэлажнага абсталявання: Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, Віцебскі завод металаканструкцый і Навагрудскі завод металавырабаў.

Унікальныя перасоўныя стэлажы, вырабленыя з металу, здольны былі вытрымаць на сваіх паліцах вагу ў некалькі тон.

Almazik-2.jpg

Сярод будаўнікоў было каля 200 вайскоўцаў чыгуначных войскаў, маставога батальёна, ВПС, СПА, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Дапамагалі студэнты ўніверсітэтаў і каледжаў Беларусі: юнакі былі задзейнічаны непасрэдна на будаўнічых працах, а дзяўчатам падбіралася праца лягчэй. Напрыклад – ключніцамі! У іх абавязкі ўваходзіла адчыняць і зачыняць памяшканні, дзе былі намечаны чарговыя працы, і не пускаць туды пабочных асоб.

Цікава!
“Всего … на строительство уникального здания было затрачено более 200 миллионов долларов”, пры гэтым “в списках добровольных инвесторов белорусский народ значится на втором месте. Почетное первое занимает республиканский бюджет”, – пісала “Белорусская деловая газета” [22].

23 чэрвеня ў рамках тыдня архітэктуры стартаваў VI Нацыянальны фестываль архітэктуры. Напярэдадні адбылася прэс-канферэнцыя, у якой узялі ўдзел М.К. Вінаградаў і В.У. Крамарэнка (галоўныя дойліды Нацыянальнай бібліятэкі) у сувязі з прысуджэннем ім Дзяржаўнай прэміі за праект новага будынка чыгуначнага вакзала, адкрытага для пасажыраў у 2000 г. Наступная ўзнагарода – Дзяржаўная прэмія за арыгінальную архітэктуру будынка НББ – была прысуджана М.К. Вінаградаву і В.У. Крамарэнку, а таксама галоўнаму інжынеру будаўніцтва Л.М. Шохінай у 2008 г.

Chyhunka-3b.jpg

Дарэчы!
У 2018 г. М.К. Вінаградаў і В.У. Крамарэнка атрымалі званне заслужаных архітэктараў Рэспублікі Беларусь (да іх у сучаснай Беларусі гэтага звання былі ўдастоены толькі трое дойлідаў).

Almazik-4.jpg

27 ліпеня Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка пабываў на будаўнічай пляцоўцы бібліятэкі. У размове з будаўнікамі ён асабліва падкрэсліў важнасць якасці: “Усё трэба зрабіць сумленна і прыгожа”. Адабрэнне з яго боку атрымала канцэпцыя ўзвядзення ўнутры бібліятэкі Прэзідэнт-цэнтра, у якім меркавалася правядзенне нарад на вышэйшым узроўні і іншых мерапрыемстваў.

У жніўні скончыліся работы ва ўваходнай бібліятэчнай зоне. Левае ўваходнае крыло ўпрыгожылі словы са скарынаўскай Бібліі “Ды будзе дасканалым Божы чалавек…” на 19 мовах, справа з’явіліся выказванні з твораў К. Тураўскага, С. Буднага, М. Гусоўскага, Я. Купалы і іншых дзеячаў культуры.

Almazik-5.jpg

30 жніўня 2005 г. злева ад галоўнага ўвахода быў устаноўлены помнік Францыску Скарыне – гуманісту і вучонаму эпохі Рэнесансу, заснавальніку беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Гэта тварэнне скульптара А. Дранца стала пераможцам конкурсу па ўвекавечанні памяці першадрукара яшчэ ў 1989 г. У канцы 1990-х гг. помнік быў адліты ў бронзе і першапачаткова планаваўся да ўстаноўкі каля Акадэміі навук. Аднак ўстаноўка адбылася ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Пагадзіцеся, гэта месца каля галоўнага кнігасховішча краіны больш чым удалае.

Дарэчы!

  • Вышыня помніка складае 5 метраў 70 сантыметраў.
  • Помнікі Ф. Скарыне ёсць у Полацку, Празе, Вільні і іншых гарадах.
  • А. Глебаву (1908–1968), аўтару помніка ў Полацку, устаноўленаму ў 1974 г., была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Вакол бібліятэкі працягвалася добраўпарадкаванне пешаходных зон і дарожак, пад’язных шляхоў.

Almazik-6.jpg

Работнікі бібліятэкі планава і арганізавана рыхтавалі фонды да пераезду, была прадумана тэхналогія мінімізацыі рызыкі пашкоджання і/або страты выданняў [25].

Таксама неабходна было забяспечыць спрыяльныя ўмовы для бібліятэчных фондаў і ў новым будынку.

“Любая книга боится очень многого. Необходим определенный температурно-влажностный режим, важно, каково освещение и сколько вредных веществ содержится в воздухе. Причем свои жесткие требования есть у каждого вида бумаги, на которой напечатана та или иная книга. Между тем в нашей работе нет «срока давности» – национальные документы должны храниться вечно”, – паведаміла карэспандэнту “Народной газеты” Т. Кузьмініч, намеснік дырэктара НББ [16].

Кітайская Народная Рэспубліка абвясціла пра пастаўку абсталявання для НББ на суму 10 млн юаняў (эквівалент 1,2 млн долараў ЗША). Гаворка ішла пра больш за 200 адзінак найноўшых камп’ютараў – працоўных станцый для супрацоўнікаў бібліятэкі і чытачоў. З іх дапамогай могуць стварацца электронныя рэсурсы, праводзіцца пошук і заказ патрэбнай літаратуры.

Цікава!
Кошт усяго камп’ютарнага “начыння” НББ на той час складаў прыкладна 30 млн долараў ЗША.

Да канца года планавалася значна пашырыць штат бібліятэкі (да 1 000 чалавек) і прыняць, акрамя спецыялістаў-бібліятэкараў, інжынераў па эксплуатацыі будынка, праграмістаў і інш.

У жніўні па выніках конкурсу на працу ў Нацыянальную бібліятэку быў прыняты 81 малады спецыяліст з 9-ці ВНУ нашай краіны па 32 розных спецыяльнасцях.

У новым будынку планавалі знізіць узроставы цэнз для чытачоў: цяпер у бібліятэку змогуць запісацца па пашпарце і студэнты малодшых курсаў універсітэтаў і інстытутаў, школьнікі старшых класаў.


Крыніцы:

  1. Павловская, Д. В Национальной библиотеке будут сауна, солярий и салон красоты / Д. Павловская // Народная воля. – 2005. – 15 мая. – С. 1.
  2. Зенкевич, Е. Большая стройка движется к финалу / Е. Зенкевич // Вечерний Минск. – 2005. – 17 мая. – С. 3.
  3. Климович, Р. Алмаз под охраной / Р. Климович // Советская Белоруссия. – 2005. – 17 мая. – С. 4.
  4. Телешева, А. Встретимся в сентябре в библиотеке / А. Телешева // Рэспубліка. – 2005. – 19 мая. – С. 3.
  5. Об утверждении Концепции создания республиканского информационного и социокультурного центра на базе строящегося здания государственного учреждения "Национальная библиотека Беларуси" [Электронный ресурс] : Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 мая 2005 г. № 555, дата публ. 01.06.2005 // Pravo.by. – Режим доступа : https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2005-88/2005-88(008-013).pdf&oldDocPage=3. – Дата доступа : 11.11.2021.
  6. Турмеля, В. Монументальная идеология / В. Турмеля // Згода. – 2005. – 28 траў. – 4 чэрв. – С. 1, 4.
  7. Бервольд, Е. Под знаком Архитектуры / Е. Бервольд // Знамя юности. – 2005. – 17 июня. – С. 19.
  8. Для Национальной библиотеки // Гродзенская праўда. – 2005. – 21 июня. – С. 1.
  9. Китай – Национальной библиотеке // Рэспубліка. – 2005. – 22 чэрв. – С. 1.
  10. Компьютеры для Национальной библиотеки // Народная газета. – 2005. – 23 чэрв. – С. 1.
  11. Белорусская библиотека с китайским оборудованием // Обозреватель. – 2005. – 24 июня. – С. 8.
  12. Береснева, Е. Стеллажи для Национальной библиотеки делают в Новогрудке / Е. Береснева / Рэспубліка. – 2005. – 24 чэрв. – С. 2.
  13. Хацкевич, Н. Библиотеку – всем миром / Н. Хацкевич // Минский курьер. – 2005. – 27 июня. – С. 2.
  14. Шохина, Л.М. Брыльянт у інтэлектуальным свеце / Л.М. Шохина ; [беседу вела] Г. Шадрына // Беларусь. – 2005. – № 7. – С. 16–17.
  15. Зенкевич, Е. И оправа будет под стать «бриллианту» / Е. Зенкевич // Вечерний Минск. – 2005. – 9 июня. – С. 2.
  16. Кузьминич, Т. Хранить – вечно! / Т. Кузьминич ; беседовал А. Анцелевич // Народная газета. – 2005. – 6 июля. – С. 1.
  17. Нікіценка, І. Ключніцы Нацыянальнай бібліятэкі / І. Нікіценка // Настаўніцкая газета. – 2005. – 18 июля. – С. 2.
  18. Президент Беларуси поручил продолжить работы по остеклению книгохранилища нового здания Национальной библиотеки [Электронный ресурс] // БелТА. – 2005. – 27 июля. – Режим доступа : https://press.nlb.by/upload/press/443.jpg. – Дата доступа : 11.11.2021.
  19. Полтавская, Ю. И засияет гранями алмаз / Ю. Полтавская // Минский курьер. – 2005. – 28 июля. – С. 3.
  20. Президент дал конкретные поручения // Рэспубліка. – 2005. – 28 июля. – С. 2.
  21. Делать на совесть и красиво // Минский курьер. – 2005. – 29 июля. – С. 1, 3.
  22. Николайчук, А. Национальная пакует чемоданы / А. Николайчук // Белорусская деловая газета. – 2005. – 29 июля. – С. 11.
  23. Нацыянальная бібліятэка рыхтуецца да пераезду // Культура. – 2005. – 30 ліп. – 5 жн. (№ 31). – С. 1–2.
  24. Янович, Н. «Алмаз» проходит последнюю огранку / Н. Янович // Народная газета. – 2005. – 30 июля. – С. 1.
  25. Кузьминич, Т. В. Знаковый этап в жизни главной библиотеки страны : (к 100-летнему юбилею Национальной библиотеки Беларуси) / Татьяна Кузьминич // Infolib : информ.-библ. вестник. – 2022. – № 4. – С. 6–20.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы рассылку на згаданы рэсурс, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам