ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Размова з адвакатам аб новаўвядзеннях у працоўным заканадаўстве
Жывыя крыніцы народнай творчасці прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы (+ відэа)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сярэдзіне 1930-х гадоў: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сярэдзіне 1930-х гадоў: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)
Іншыя навіны

Набліжаючыся да знакавай падзеі – 100-гадовага юбілею, мы гартаем старыя падшыўкі газет, збіраем па крупінках каштоўны матэрыял і расказваем, чым жыла бібліятэка ў сярэдзіне 30-х гг. XX стагоддзя.

“Стары Менск меў толькі адну гарадскую пушкінскую бібліятэку. Яна лічылася самай буйной у Паўночна-Заходнім краі і налічвала 20 000 кніг”, – піша аўтар артыкула “Палац кнігі” (Звязда. 1935. 23 кастр. С. 4). 25 снежня 2021 г. Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна адзначала 120-годдзе з часу стварэння.

Беларуская дзяржаўная бібліятэка пачала работу прыблізна з такой жа колькасцю кніг, праз 10 гадоў пераехала ў спецыяльна створаны новы будынак і паступова ператварылася ў сапраўдны палац кнігі.

У 1935 г. у бібліятэцы знаходзілася звыш паўтара мільёна кніг. Цяпер у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – больш за 10 мільёнаў экзэмпляраў кніг, газет, рукапісаў і іншых матэрыялаў.

Zviazda-1935-1.jpg
Звязда. 1935. 23 кастр. С. 4

Zviazda-1936-2.jpg
Звязда. 1936. 30 студз. С. 4

Дзяржаўная бібліятэка і Бібліяграфічны інстытут імя У.І. Леніна разам з Беларускай кніжнай палатай, якая ўваходзіла ў яе склад, з’яўлялася бібліяграфічным цэнтрам БССР, які ахопліваў усе віды бібліяграфічнай работы. Пра гэта можна даведацца з публікацыі Іосіфа Сіманоўскага ў часопісе “Советская библиография” (1935), які з першых дзён працы пачаў займацца пытаннямі развіцця нацыянальнай беларускай бібліяграфіі і бібліяграфіі краязнаўства. Паведамлялася, што асноўнае месца ў дзейнасці бібліятэкі займала нанава пастаўленая работа ў галіне рэкамендацыйнай бібліяграфіі.

Sovbibl-1935-3.jpg
Советская библиография. 1935. № 1–2

У Дзяржаўнай бібліятэцы з 1933 г. пачынае выходзіць у выглядзе асобнага выдання штогадовая бібліяграфія перыядычнага друку БССР (“Перыядычны друк БССР у 1933–1934 гг”). З 1934 г. – выданне штомесячнага крытыка-бібліяграфічнага бюлетэня, які складаўся з анатаванага спісу новых кніг, што выходзілі ў БССР; крытыка-бібліяграфічнага раздзела, які змяшчаў разгорнутыя рэцэнзіі на найбольш актуальныя выданні; зводкі надрукаванага ў Савецкім Саюзе крытычнага матэрыялу аб выданнях, якія выйшлі ў БССР.

У 1935–1936 гг. у бібліятэцы актыўна праводзілася выставачная работа. Былі арганізаваны выстаўкі, прысвечаныя Янку Купалу, Максіму Горкаму, 16-й гадавіне вызвалення Беларусі ад белапалякаў, Дню друку і інш.

На адкрыццё прымеркаванай да дня нараджэння Янкі Купалы выстаўкі 25 лістапада 1935 г. запрашала газета “Рабочий”. У экспазіцыі былі прадстаўлены выданні яго твораў, пераклады, рукапісы, фотаздымкі, бібліяграфічны спіс твораў народнага паэта.

Напярэдадні трыццацігоддзя ўзброенага паўстання 1905 г. прайшла выстаўка літаратуры, прысвечаная рэвалюцыі. “Найбольшую цікавасць прадстаўлялі нумары сатырычных часопісаў”, – пісалі ў газеце “Рабочий” 29 снежня 1935 г.

У “Звяздзе” 5 мая 1936 г. публікаваўся матэрыял пра адкрыццё выстаўкі да Дня друку:

Zviazda-1936-4.jpg

Zviazda-1936-5.jpg
Звязда. 1936. 10 мая. С. 2

Газеты 1935 года паведамлялі:

Rabochyj-1935-6.jpg
Рабочий. 1935. 12 лістап. С. 2

Але ж і ў “Звяздзе” 21 верасня 1936 г. пісалі аб пабудове ў 1937 г. шасціпавярховага кнігасховішча, якую намеціў Наркамат асветы БССР. З гэтага вынікае, што ў папярэднім годзе будаўніцтва так і не пачалося.

У артыкуле “Бібліятэкі” была размешчана статыстыка аднаго дня:

zviazda_1936_7.jpg

zviazda_1936_8.jpg
Звязда. 1936. 17 лістап. С. 3

Перасовачная бібліятэка на аўтамашыне, якая была арганізаваная ў пачатку 1936 г. для абслугоўвання калгасаў і саўгасаў Мінскага раёна, стала прататыпам сучаснага бібліёбуса. Такая бібліятэка абслугоўвала 15 пунктаў і налічвала 465 чытачоў.

“Кожны вечар яна выязжае ў калгас ці соўгас, дзе работнікі бібліятэкі выдаюць і абменьваюць кніжкі, арганізуюць літаратурныя вечары, праводзяць гутаркі і даклады аб творчасці пісьменнікаў…”

“Звязда”. 1936. 24 крас. С. 4

Разам з аўтарам артыкула “Сокровищница книг”, быццам на машыне часу, мы апынуліся ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У.І. Леніна: зазірнулі ў шматлікія чытальныя залы і кабінеты; наведалі агульную чытальную залу з доўгімі сталамі, на якіх лямпы з зялёнымі абажурамі рассейвалі роўнае матавае святло, што надавала крыху ўтульнасці вялікаму памяшканню.

Halchytzala-1936-9.jpg
Галоўная чытальная зала. 1936 г.

Halliesvica-1936-10.jpg
Цэнтральная лесвіца. 1936 г.

Kalidor-1p-1936-11.jpg
Калідор на першым паверсе бібліятэкі. 1936 г.

У навуковай зале з полак на нас глядзелі шматлікія грунтоўныя тамы брытанскай, французскай і нямецкай энцыклапедый, класічная 10-томная нямецкая энцыклапедыя па ўнутраных хваробах, мнагатомны збор твораў Гегеля на нямецкай мове і г.д.

Rabochyj-1936-12.jpg
Рабочий. 1936. 5 мая. С. 2

Мы даведаліся, што вялікім поспехам у чытача карысталася чытальня аддзела краязнаўства, якая налічвала 60 тыс. тамоў літаратуры пра Беларусь і выданняў на беларускай мове. У аддзеле знаходзіліся рэдкія выданні XVI– XVII стст. Аўтар падрабязна расказаў, як заказаць кнігу па міжбібліятэчным абанеменце, які абслугоўваў у той час па самай разнастайнай тэматыцы 1500 чытачоў з розных куткоў БССР. Гордасцю бібліятэкі з’яўляліся адны з найбуйнейшых у Савецкім Саюзе аддзелы яўрэйскай і польскай літаратуры. Усе кнігі бібліятэкі былі занесены ў каталогі, якія знаходзіліся ў даведачным аддзеле. На першым паверсе размяшчалася кнігасховішча, якое кожны дзень папаўнялася сотнямі новых выданняў. У той час Дзяржаўная бібліятэка абменьвалася кнігамі з 200 бібліятэкамі з розных краін свету. Пры ёй дзейнічала Беларуская кніжная палата, метадычны сектар па абслугоўванні масавых бібліятэк, працавалі курсы бібліятэкараў, кабінет-чытальня тэхнічнай літаратуры, кабінет рабочага чытача.

Пра шматгранную дзейнасць бібліятэкі ў канцы 1930-х даведаемся ў чарговай навіне.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна знайсці ў базе даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”. Акрамя таго, аформіўшы падпіску на рассылку артыкулаў згаданага рэсурсу, вы будзеце атрымліваць усе навіны пра нашу бібліятэку.


Бібліяграфія:

  1. Библиографические работы Государственной библиотеки и Библиографического института БССР им. В.И. Ленина в 1934 году / пад крипт. И.С. // Советская библиография/ – 1935. – № 1–2. – С. 154–155.  
  2. Бутомаў, С. Палац кнігі / С. Бутомаў // Звязда. – 1935. – 23 окт. – С. 4.
  3. В Минске будет построено крупнейшее в БССР книгохранилище // Рабочий. – 1935. – 12 нояб. – С. 2.
  4. Выставка к юбилею Янки Купала // Рабочий. – 1935. – 11 нояб. – С. 4.
  5. Накануне тридцатилетия вооруженного восстания 1905 года // Рабочий. – 1935. – 29 дек. – С. 4.
  6. Путь поэта / под крипт. Еф. С-ий / Рабочий. – 1935. – 12 дек. – С. 4.
  7. Бібліятэкі / Кірпіч // Звязда. – 1936. – 17 лістап. – С. 3.
  8. Бібліятэка на аўтамашыне // Звязда. – 1936. – 24 сак. – С. 4.
  9. Виноградов, Б. Сокровищница книг / Б. Виноградов // Рабочий. – 1936. – 5 мая. – С. 4.
  10. Выстаўка да дня друку // Звязда. – 1936. – 5 мая. – С. 4.
  11. Выстаўка ў бібліятэцы імя Леніна // Звязда. – 1936. – 6 ліп. – С. 4.
  12. Выстаўкі твораў Горкага // Звязда. – 1936. – 21 чэрв. – С. 6.
  13. Найбагацейшая кнігахавальня БССР // Звязда. – 1936. – 21 верас. – С. 4.
  14. 3 мільёны кніг // Звязда. – 1936. – 30 студз. – С. 4.
  15. В кабинете-читальне научной литературы… : [фото] // Рабочий. – 1936. – 5 мая. – С. 2.
  16. Мінск незнаёмы, 1920–1940 [Выяўленчы матэрыял] = Unfamiliar Minsk, 1920–1940 : [фотаальбом] / аўт.-уклад. І. Куркоў ; [рэд. савет: Я. В. Малашэвіч (старш.) і інш. ; аўт. уступ. арт. і подпісаў пад іл. І. М. Куркоў]. – Мінск : Ураджай, 2002. – 239 c. : іл.

    Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам