ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Анлайн-запіс на каворкінг!
Песня аб райскім жыцці: інсітнае мастацтва Алены Кіш

Новы віртуальны праект да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новы віртуальны праект да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Прапануем вашай увазе віртуальны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе”, прысвечаны 100-годдзю галоўнай бібліятэкі краіны. Праект плануецца рэалізоўваць на працягу 2021–2022 гг.

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачынаецца з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэта быў час цяжкіх выпрабаванняў: краіна, якая перажыла вайну, а за ёй разруху і голад, паступова вярталася да мірнага жыцця. Ужо з канца 1921 года на базе фондаў бібліятэкі БДУ і Цэнтральнай беларускай бібліятэкі пачынаецца арганізацыя аб’яднанай Дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі, для якой у той час быў выдзелены яе першы ўласны будынак – Юбілейны дом па вуліцы Захар’еўскай (сённяшні праспект Незалежнасці). У ім бібліятэка знаходзілася да 1932 года.

Афіцыйнай датай заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (у 1922 годзе – Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі) у адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР “Об учреждении Белорусской государственной библиотеки и обязательной регистрации всех произведений печати, выходящих в пределах ССРБ” лічыцца 15 верасня 1922 года. Цяпер гэтая дата адзначаецца як агульнадзяржаўны Дзень бібліятэк.

Тады ніхто – нават у самых смелых марах – не мог уявіць, што пазней, у пачатку наступнага стагоддзя, будзе створана ўнікальная пабудова, якая стане не толькі візітоўкай нашага горада і краіны, але і новай вехай у гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На аснове публікацый у прэсе новы праект пазнаёміць з рознымі аспектамі дзейнасці бібліятэкі, пачынаючы з узвядзення новага будынка і па сённяшні час. Мы раскажам пра найбольш значныя падзеі з яе гісторыі, пазнаёмім з выставачнымі праектамі, канферэнцыямі і іншымі мерапрыемствамі, якія праходзяць на базе бібліятэкі. Упэўнены, што ўнікальныя архіўныя матэрыялы, успаміны супрацоўнікаў і ветэранамі ўстановы найбольш ярка адлюструюць, чым жыла скарбніца ведаў раней і як істотна змянілася яе жыццё цяпер.

Асновай для знаёмства з жыццём нашай арганізацыі стане паўнатэкставая база даных “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”, якая на сенняшні дзень налічвае каля 11 тысяч разнастайных дакументаў.

Сачыце за нашымі навінамі ў рубрыцы “Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” – і вы даведаецеся шмат цікавага пра бібліятэку і яе супрацоўнікаў.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам