ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Да 125-годдзя з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібіла
Канцэрт "Палітра фарбаў рамантызму"

100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг

100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг
Іншыя Навіны

26 мая ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”, прысвечанай гісторыі фарміравання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У экспазіцыі – найбольш значныя і каштоўныя ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны, назапашаныя за 100 гадоў.

З прывітальным словам выступіла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Яна адзначыла, што дзякуючы пераезду ў новы будынак установа стала буйным сацыякультурным цэнтрам, і ўсё ж першачарговая задача галоўнай скарбніцы ведаў – сабраць, захаваць і перадаць кніжную спадчыну нашчадкам. Таму адным з важных праектаў з’яўляецца выстава, прысвечаная 100-гадовай гісторыі фарміравання бібліятэчнага фонду.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы выказаў задавальненне ад таго, што на адкрыцці выставы, прысвечанай 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сабраліся прадстаўнікі розных устаноў культуры, якія таксама назапашваюць веды пра кнігу, пісьменнікаў, літаратуру, а таксама з прыемнасцю адзначыў, што фонды Нацыянальнага гістарычнага музея знаходзяцца ў адным будынку з бібліятэкай, што дае магчымасць ладзіць разам выставы і мерапрыемствы.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк заўважыў, што бібліятэка сустракае юбілей добрымі поспехамі. Архіў і бібліятэка супрацоўнічаюць многія гады, зроблена шмат сумесных праектаў. Напрыканцы свайго выступлення Андрэй Канстанцінавіч адзначыў прафесіяналізм калектыву бібліятэкі.

Даследчык і калекцыянер, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, мецэнат Нацыянальнай бібліятэкі Уладзімір Ліхадзедаў павіншаваў установу з надыходзячым юбілеем і расказаў пра добрыя адносіны з супрацоўнікамі бібліятэкі, з якімі правялі не адзін дзясятак сумесных выстаў.

Завяршылася мерапрыемства заключным словам і экскурсіяй па выставе галоўнага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіны Кірэевай, якая адзначыла, што выстава з’яўляецца своеасаблівым падвядзеннем вынікаў 100-гадовай працы не аднаго пакалення бібліятэкараў, што кожная кніга фонду звязана з пэўным чалавекам, а бібліятэка – гэта не толькі кнігі, але і людзі.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць да 31 снежня 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

28 Чэр 2022

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Выставачныя мультыпраекты

Песняры зямлі беларускай: у бібліятэцы адкрылася выстаўка, прысвечаная беларускім класікам

23 Чэр 2022

23 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выстаўкі “Песняры зямлі беларускай”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы Людмілу Генадзьеўну Кірухіну!

24 Чэр 2022

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміле Генадзьеўне самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця, жаночага шчасця, утульнасці і дастатку ва ўсім. Хай жыццё будзе напоўнена цёплымі сустрэчамі, радаснымі падзеямі, усмешкамі і ўвагай родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Формавідзец, вобразапісец, музыкасловец: новы віртуальны рэсурс

23 Чэр 2022

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла новы віртуальны рэсурс, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам