ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Адданы тапаніміцы роднай Беларусі

22 Вер 2009

З 21 верасня па 10 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Адданы тапаніміцы роднай Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Яўгена Нічыпаравіча Рапановіча (1929–1987), беларускага мовазнаўца, фалькларыста.

Кніжныя выстаўкі

21 Вер 2009

22 верасня 2009 года ў 17.00 у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выстаўкі «Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе».

Кніжныя выстаўкі

Лепшыя кнігі Беларусі – 2009

15 Вер 2009

З 15 верасня па 31 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) адкрыта кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Лепшыя кнігі Беларусі" па выніках XLIX Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Кніжныя выстаўкі

Сімфонія графікі

14 Вер 2009

З 15 верасня па 12 кастрычніка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка «Сімфонія графікі», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага графіка Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча.

Кніжныя выстаўкі

Мір у імя чалавека

14 Вер 2009

З 14 верасня па 15 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Мір у імя чалавека», прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Кніжныя выстаўкі

Храмы часу, памяці, думкі

10 Вер 2009

Да свайго прафесійнага свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку «Храмы часу, памяці, думкі», якая будзе размешчана з 10 верасня па 31 кастрычніка на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Кніжныя выстаўкі

Дэмакратыя і сучасны свет

7 Вер 2009

З 7 па 30 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Дэмакратыя і сучасны свет”, прысвечаная Міжнароднаму дню дэмакратыі.

Кніжныя выстаўкі

У сям'і адзінай

4 Вер 2009

6 верасня 2009 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі правяла выязную тэматычную кніжную выстаўку ў г. Смаргоні “У сям'і адзінай”, прысвечаную 70-годдзю ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР (17 верасня 1939 г.).

Кніжныя выстаўкі

Музыкай асвятляючы жыццё

2 Вер 2009

З 1 верасня па 14 кастрычніка 2009 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыкай асвятляючы жыццё”, прысвечаная 80-годдзю Яўгена Аляксандравіча Глебава (1929–2000).

Кніжныя выстаўкі

Мінск і мінчане

2 Вер 2009

З 1 верасня па 8 кастрычніка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная выстаўка “Мінск і мінчане”, прымеркаваная да Дня горада, што сёлета адзначаецца ў сталіцы 12 верасня.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам