ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Лепшыя кнігі Беларусі

28 Сак 2018

З 28 сакавіка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Лепшыя кнігі Беларусі” па выніках LVII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Кніжныя выстаўкі

Паўлюк Прануза

16 Сак 2018

З 16 сакавіка па 25 красавіка ў зале беларускай літаратуры праходзіць кніжная выстаўка “Гартаваны агнём вайны”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка П. Пранузы.

Кніжныя выстаўкі

Водныя рэсурсы для будучыні

15 Сак 2018

З 15 сакавіка па 11 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый  (пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Водныя рэсурсы для будучыні", прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў і Міжнароднаму дзесяцігоддзю дзеянняў “Вада для ўстойлівага развіцця (2018 –2028)”.

Кніжныя выстаўкі

“Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя”

8 Сак 2018

З 8 сакавіка па 3 красавіка ў бібліятэцы (выставачная пляцоўка, 2-гі паверх) адкрыта выстаўка “Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя”, прымеркаваная да Дня жанчын і 300-годдзя з дня нараджэння першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыны-лекаркі Саламеі Русецкай.

Кніжныя выстаўкі

Радасныя фарбы

6 Сак 2018

З 6 сакавіка па 4 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Радасныя фарбы”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Б.М. Кустодзіева, рускага мастака, графіка, ілюстратара, сцэнографа і скульптара.

Кніжныя выстаўкі

З 2 сакавіка па 2 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстаўка “Акрылёнасць паэтычнага радка”

2 Сак 2018

З 2 сакавіка па 2 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Акрыленасць паэтычнага радка”, прысвечанная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, перакладчыка Алеся Бачылы.

Кніжныя выстаўкі

Рыцар музычнага вобраза

1 Сак 2018

З 1 сакавіка па 9 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Рыцар музычнага вобраза”, прысвечаная 70-годдзю брытанскага кампазітара Эндру Лойда Уэбера.

Кніжныя выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта тэматычная выстаўка “Разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры”

1 Сак 2018

З 1 сакавіка па 3 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры”, прысвечаная Сусветнаму дню дзікай прыроды.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам