ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навукова-практычны семінар "Міжнародны вопыт работы навукова-тэхналагічных паркаў, трансферу тэхналогій і інавацыйнага менеджменту"
Тэматычная кніжная выстаўка "Міжнародная міграцыя ў пачатку XXI стагоддзя"

А у нас сёння Каляда

Іншыя навіны

Напярэдадні Каляд і Новага года Нацыянальная бібліятэка запрашае наведаць святочную тэматычную выстаўку "А у нас сёння Каляда", размешчаную ў атрыуме 2-га паверха.



Яркая і маляўнічая экспазіцыя ўключае каля 100 дакументаў, у якіх змешчана інфармацыя аб гісторыі свят, аб славянскіх традыцыйных вераваннях, легенды і падданні; парады па арыгінальным афармленні памяшканняў і падарункаў, па вырабе елкавых упрыгожванняў, арыгамі; усё аб сервіроўцы святочнага стала і абрадавай кулінарыі; кнігі віншаванняў, пажаданняў і тостаў; вершы, казкі, калядныя апавяданні; сямейны гараскоп на будучы год, а таксама каляндар кахання і шчасця.

Педагогам адрасаваны зборнікі сцэнарыяў для дзіцячых калядных свят.

Кантактны тэлефон 293-28-86
   
Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам