ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адзіная...
Страціла сілу пастанова Міністэрства культуры

ААН для міру і дабрабыту народаў

ААН для міру і дабрабыту народаў
Іншыя навіны

З 15 кастрычніка па 13 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “ААН для міру і дабрабыту народаў”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.


Гэтае свята было абвешчана 31 кастрычніка 1947 г. на 2-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя № 168) і штогод адзначаецца 24 кастрычніка, пачынаючы з 1948 г. Менавіта ў гэты дзень у 1945 г. уступіў у сілу Статут ААН, а ў 1971 г. Генеральная Асамблея рэкамендавала, каб усе дзяржавы-члены адзначалі яго як дзяржаўнае свята (рэзалюцыя 2782 (XXVI)).

Святкаванне Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый служыць напамінам пра тое, што наша планета – гэта наш сумесны дом і што з дапамогай усеагульнага дыялогу і супрацоўніцтва можна вырашыць існуючыя праблемы. Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца сустрэчы, дыскусіі і выстаўкі, прысвечаныя мэтам ААН і яе дасягненням.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай арганізацыяй, заснаванай для падтрымання міру і бяспекі на ўсёй Зямлі, развіцця сяброўскіх адносін паміж краінамі і спрыяння сацыяльнаму прагрэсу. На сённяшні дзень членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 192 дзяржавы. Прыём у члены Арганізацыі адкрыты для ўсіх міралюбных дзяржаў і ажыццяўляецца рашэннем Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.

Дзейнасць Арганізацыі шматгранная і ахоплівае шырокае кола важных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам. Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца сумеснымі намаганнямі звыш 30-ці звязаных з ёй арганізацый, якія складаюць сістэму ААН. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і іншыя арганізацыі яе сістэмы аказваюць садзейнічанне ў захаванні праў чалавека, ахове навакольнага асяроддзя, змаганні з хваробамі, забеспячэнні развіцця і барацьбе з беднасцю. Установы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый распрацоўваюць нормы і правілы бяспечнага і эфектыўнага паветранага і марскога зносін, спрыяюць удасканаленню тэлекамунікацый і абароне інтарэсаў спажыўцоў, садзейнічаюць забеспячэнню павагі праў інтэлектуальнай уласнасці. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый таксама з’яўляецца ініцыятарам міжнародных кампаній па барацьбе супраць незаконнага абароту наркотыкаў і тэрарызму. Агульнавядомыя поспехі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у такіх сферах дзейнасці, як падтрыманне міру і гуманітарная дапамога. ААН працуе на карысць планеты, усіх працоўных і ўсіх народаў свету.

Рэспубліка Беларусь стаяла ля вытокаў стварэння ААН. Наша краіна была ў ліку 51 дзяржавы – заснавальніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў замежнапалітычнай дзейнасці нашай краіны. Беларуская дэлегацыя пастаянна бярэ ўдзел у рэгулярных і спецыяльных сесіях Генеральнай Асамблеі, Эканамічнага і сацыяльнага савета і іншых кіруючых органаў ААН. Рэспубліка Беларусь заўсёды імкнулася займаць у рамках ААН актыўную пазіцыю па крытычна важных пытаннях і праблемах міжнароднай павесткі дня і ўносіць рэальны ўклад у рашэнне дадзеных праблем. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі пачало функцыянаваць у 1992 г. Супольнасць ААН у Рэспубліцы Беларусь уключае 11 агенцтваў, фондаў і праграм сістэмы ААН.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • ААН: гісторыя і сучаснасць.
  • Правы чалавека.
  • Міжнароднае права.
  • Гуманітарныя пытанні.
  • Падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі.
  • Эканамічнае і сацыяльнае развіццё.
  • ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Асноўныя звесткі

Партнёрскія сувязі

Публікацыі

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам