ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчыя заняткі “Анёлак”
Ушанаванне пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

Спажывец і яго правы: да Сусветнага дня абароны правоў спажыўца

Спажывец і яго правы: да Сусветнага дня абароны правоў спажыўца
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 28 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Спажывец і яго правы”, прысвечаная Сусветнаму дню абароны спажыўца.

Упершыню Дзень адзначаўся 15 сакавіка 1983 года, калі быў замацаваны ў міжнародным календары святочных дат як Сусветны дзень праў спажыўцоў, і з таго часу праводзіцца штогод.

Да сярэдзіны 80-х гг. XX ст. у СССР адносіны па абароне праў спажыўцоў у асноўным рэгуляваліся нормамі грамадзянскага заканадаўства. Нарматыўныя акты рэгламентавалі правы, абавязкі і адказнасць суб’ектаў дагаворных адносін з удзелам грамадзян, але ў той жа час яны не былі спецыяльна накіраваны на рэгуляванне абароны праў і законных інтарэсаў спажыўцоў.

Увосень 1988 г. была зроблена першая спроба распрацоўкі і прымянення спецыялізаванага заканадаўства аб абароне праў спажыўцоў, якая заключалася ў прыняцці Закона СССР “Аб якасці прадукцыі і абароне праў спажыўцоў”. Гэты законапраект большай сваёй часткай прысвячаўся разгляду і вырашэнню праблем, звязаных з якасцю тавараў і паслуг, якія прадстаўляюцца спажыўцам, а вось абароне іх праў быў прысвечаны ўсяго адзін раздзел. У маі 1991 года быў прыняты яшчэ адзін нарматыўны акт, які рэгулюе адносіны ў гэтай сферы – Закон СССР “Аб абароне праў спажыўцоў”. Аднак у сувязі з наступным распадам СССР ён так і не быў уведзены ў дзеянне.

Як і ва ўсім свеце, у Беларусі Дзень спажыўцоў адзначаюць 15 сакавіка. Такое рашэнне было прынята ў 2000 годзе, калі гэты Дзень быў заснаваны на дзяржаўным узроўні Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне вельмі строга сочаць за якасцю вырабленай прадукцыі, асабліва пільны кантроль рэалізаваны ў сферы вытворчасці прадуктаў харчавання, што гарантуе пастаяннае павышэнне якасці прадукцыі, яе бяспеку і карыснасць. Асноўным дакументам, які рэгулюе прававыя адносіны ў галіне абароны праў спажыўцоў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца Закон “Аб абароне праў спажыўцоў”. Акрамя гэтага закона, пытанні абароны праў спажыўцоў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі дакументамі, прынятымі ў развіццё закона.

Нягледзячы на сістэму прававых норм, якія рэгулююць пытанні абароны праў спажыўцоў, варта адзначыць, што правы грамадзян могуць парушацца. У сувязі з гэтым асноўныя палажэнні дзеючага заканадаўства неабходна ведаць кожнаму.

На выставе прадстаўлена больш за 80 дакументаў: манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў па актуальных праблемах прававога рэгулявання адносін па абароне праў спажыўцоў.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Механізмы прававога рэгулявання абароны праў спажыўцоў у Беларусі
  • Абарона праў спажыўцоў у кантэксце гарманізацыі заканадаўства ў рамках ЕАЭС
  • Інстытут абароны праў спажыўцоў за мяжой
  • Правы спажыўца ў свеце фінансаў
  • Абарона праў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг
  • Прававыя аспекты абароны праў спажыўцоў пры аказанні платных медыцынскіх паслуг
  • Адказнасць за падман спажыўцоў

Выстава будзе карысная работнікам арганізацый па абароне праў спажыўцоў, гандлю, навуковым работнікам, выкладчыкам і студэнтам, спажыўцам у сферы бытавога, гандлёвага і іншых відаў абслугоўвання, для самага шырокага кола чытачоў, якія жадаюць ведаць, як правільна абараніць свае спажывецкія правы.


Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі:

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам