ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыццё без насілля
Музыка і камп'ютэр

Ад нецярпімасці да згоды

Іншыя навіны

З 6 лістапада па 10 снежня 2007 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Ад нецярпімасці да згоды", прымеркаваная да Міжнароднага дня цярпімасці.


Гэты дзень быў урачыста абвешчаны ў Дэкларацыі прынцыпаў цярпімасці, зацверджанай у 1995 годзе на 28-ай Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, і адзначаецца штогод у свеце16 лістапада.

Матэрыялы выстаўкі ўсебакова раскрываюць адну з найбольш актуальных праблем развіцця сучаснага грамадства, паколькі ва ўмовах жорсткай эканамічнай канкурэнцыі ў свеце, міграцыі насельніцтва, складаных міжканфесійных адносінах неабходнасць у цярпімасці адчуваецца больш востра, чым калі б гэта ні было. У кантэксце глабальных змен у грамадска-палітычным і духоўным жыцці сусветнай супольнасці пытанні цярпімасці (талерантнасці) набываюць асаблівае значэнне.

Якія шляхі, формы і наступствы буйных сацыяльных змен? Як суадносяцца гэтыя заканамерныя працэсы з мірнымі памкненнямі людзей, з узрослым у XXI стагоддзі ўплывам прынцыпаў і ідэй цярпімасці, ненасілля, згоды і супрацоўніцтва? Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні раскрыты ў прапанаванай увазе наведвальнікаў кніжнай экспазіцыі, што ўключае больш за 50 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза і іншых) на рускай, англійскай і польскай мовах. Сярод прадстаўленых на выстаўцы матэрыялаў – кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты. У іх разглядаюцца праблемы і пагрозы, што прыносіць нецярпімасць чалавецтву, і прапаноўваюцца розныя шляхі, метады і праграмы, накіраваныя на барацьбу з экстрэмізмам, ксенафобіяй, гвалтам і нецярпімасцю. Падкрэсліваецца значная роля ўрадаў розных краін свету, няўрадавых арганізацый і міжнародных арганізацый ва ўкараненні ў жыццё сусветнай супольнасці культуры міру, плюралізму, узаемнай павагі і мірнага суіснавання.

Найбольш поўна тэматыка выстаўкі асветлена ў кнігах «Общественные перемены и Культура Мира», «Толерантность (введение в проблему)» С.К. Бондыравай, «Идентичность и толерантность», «От нетерпимости к согласию», «Психология и педагогика толерантности», «Вопросы толерантности: история, современность, перспективы», «Толерантность сознания и формирование толерантного отношения (теория и практика)», «Толерантность и динамика самочувствия в современном российском обществе» П.М. Козыравай, «Диагностика толерантности в средствах массовой информации», «Declaration of Principles on Tolerance», «Learning to Live Together in a Globalizing World» і іншых, а таксама ў такіх перыядычных выданнях, як «Обозреватель», «Бюллетень ООН», «Dialogue among Civilization».

У межах правядзення выстаўкі закрануты і шэраг ключавых пытанняў па фармаванні талерантнай свядомасці і цярпімага стаўлення да акружэння ў дзяцей і падлеткаў, незалежна ад іх індывідуальных асаблівасцей, перакананняў, этнічнай прыналежнасці. У гэтых адносінах цікавымі будуць кнігі «На пути к толерантному сознанию», «Терпимость: преддверие мира (учебно-преподавательское руководство по воспитанию в духе мира, прав человека и демократии)», «Тренинг толерантности» С.Д. Шчаколдзінай. Яны адрасаваныя педагогам, псіхолагам, сацыяльным работнікам, а таксама ўсім спецыялістам, якія займаюцца распрацоўкай праблем талерантнасці.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца культурай свету, культурнай разнастайнасцю, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытаннямі нецярпімасці і талерантнасці.

Спасылкі на рускамоўныя сайты:

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека

ЮНЕСКА

Спасылкі на англамоўныя сайты:

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

ЮНЕСКА

Alliance for Tolerance & Freedom European Commission against Racism and Intolerance European Network against Racism

Fundación para las Relaciones Internacionales y el Diálogo Exterior

International Foundation for Human Rights and Tolerance International Network of Education for Democracy, Human Rights and Tolerance Lessons in Tolerance
College of San Francisco

Office for Democratic Institutions and Human Rights (Office for Security and Cooperation in Europe) Oslo Coalition on Freedom of Religion or Belief

Prejudice Institute Teaching Tolerance

 

Tolerance


Кантактны тэлефон 2932734

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам