ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі “Последний приют солдата”
Перадавыя тэхналогіі – залог эканоміі і поспеху энергетычнай бяспекі краіны

Агульная справа – зямля

Агульная справа – зямля
Іншыя навіны

З 4 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Агульная справа – зямля”.


Зямля – аснова жыцця і дабрабыту народа. Яна з’яўляецца асноўным прыродным рэсурсам, матэрыяльнай умовай жыцця і дзейнасці чалавека. Наш абавязак перад сённяшнім і будучымі пакаленнямі – мудрае, руплівае і клапатлівае стаўленне да зямлі, захаванне яе ўрадлівасці. Надышоў час усвядомленага выбару кірунку развіцця: або рост спажывання, жыццё аднаго за кошт іншага, што пагражае пагібельнай экалогіяй, або гармонія з Прыродай праз паступовае свядомае паніжэнне запатрабаванняў, якія разбураюць навакольнае асяроддзе. Гэтым актуальным праблемам прысвечаны артыкулы шматлікіх аўтараў у часопісах “Земледелие и защита растений”, “Экология”, “Земля Беларуси”, “Родная прырода”, “Природа и человек”, “Наука и инновации” і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 20 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам