ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Пісьменнікі – юбіляры 2011

Агульнымі намаганнямі пакончым з галечай

Агульнымі намаганнямі пакончым з галечай
Іншыя навіны

З 10 кастрычніка па 8 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Агульнымі намаганнямі пакончым з галечай", прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю галечы.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/196) і штогод адзначаецца 17 кастрычніка.

Гісторыя правядзення Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю галечы непарыўна звязана з датай 17 кастрычніка 1987 года. У той дзень больш за сто тысяч чалавек сабраліся на плошчы Тракадэро ў Парыжы, дзе ў 1948 годзе была падпісана Усеагульная дэкларацыя праў чалавека, каб аддаць даніну памяці ахвярам крайняй галечы, насілля і голаду. Удзельнікі акцыі заявілі, што галеча з’яўляецца парушэннем праў чалавека, і пацвердзілі неабходнасць сумеснымі намаганнямі дамагацца захавання гэтых праў. Адпаведныя заявы напісаны на памятным камяні, які быў адкрыты ў той дзень. З таго часу людзі самых розных саслоўяў, перакананняў і сацыяльнага паходжання штогод збіраюцца 17 кастрычніка, каб пацвердзіць нязменнасць сваёй пазіцыі і прадэманстраваць салідарнасць з маламаёмаснымі.

Штогод на планеце пакутуюць ад хранічнага голаду і недаядання каля 500 тыс. чалавек. Кожны дзень ад прычын, прама звязаных з галечай, памірае 30 тысяч дзяцей. Амаль 3 млрд жыхароў планеты жывуць усяго на 2 долары ў дзень, і амаль столькі ж жывуць ў антысанітарных умовах. Галеча разбурае сем’і, абшчыны і народы. Яна выклікае нестабільнасць, палітычныя беспарадкі і з’яўляецца падпіткай для канфліктаў. Праявы галечы носяць розны характар, уключаючы адсутнасць прыбытку і вытворчых рэсурсаў, дастатковых для таго, каб служыць надзейнай крыніцай сродкаў да існавання. Для галечы характэрны голад і недаяданне, абмежаваны доступ да адукацыі і іншых асноўных паслуг, сацыяльная дыскрымінацыя і ізаляцыя, а таксама адсутнасць магчымасцей для ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў.

Дзень 17 кастрычніка – гэта дзень, калі ў людзей, якія пражываюць ва ўмовах галечы, ёсць шанц голасна заявіць пра свае праблемы і прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да нягод і бедстваў, якім яны падвяргаюцца. Правядзенне Міжнароднага дня таксама адлюстроўвае імкненне немаёмнага насельніцтва ўнесці ў справу барацьбы з галечай свой асабісты вопыт.

На Саміце тысячагоддзя сусветныя лідэры паставілі мэтай скараціць да 2015 года ўдвая долю насельніцтва, якое жыве ва ўмовах крайняй галечы, – тых, чый прыбытак складае меней за адзін долар у дзень. Гэта мэта была адобрана ў якасці мэты ў галіне развіцця 1, сфармуляванай у Дэкларацыі тысячагоддзя. У дакументах Сусветнага саміту 2005 года, гаворыцца, што выкараненне галечы "з’яўляецца для чалавецтва этычным, сацыяльным, палітычным і эканамічным імператывам". Саміт звярнуўся да ўрадаў з заклікам засяродзіць прадпрымаемыя імі намаганні і стратэгіі на ліквідацыю асноўных прычын галечы, забяспечыўшы задавальненне базавых запатрабаванняў усіх, а таксама доступ бедных груп насельніцтва да вытворчых рэсурсаў, у тым ліку да крэдытаў, адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 60 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Ліквідацыя крайняй галечы і голаду;
  • Правы чалавека і галеча;
  • Праца як сродак барацьбы з галечай;
  • Галеча і ўстойлівае развіццё: аказанне дапамогі найменш развітым краінам і краінам з пераходнай эканомікай;
  • Асноўныя кірункі нацыянальнай стратэгіі прадухілення беднаты ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльна-эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне сусветнай эканомікі, міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, работнікам сацыяльнай сферы.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам