ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прынята новая рэдакцыя міжнароднага стандарту па бібліятэчнай статыстыцы
Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!

Ахова азонавага слоя: захаванне прынятых абавязацельстваў

Ахова азонавага слоя: захаванне прынятых абавязацельстваў
Іншыя навіны

З 5 верасня па 1 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Ахова азонавага слоя: захаванне прынятых абавязацельстваў”, прысвечаная Міжнароднаму дню аховы азонавага слоя.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 19 снежня 1994 года (рэзалюцыя 49/114 ) і штогод адзначаецца 16 верасня. Дата была абрана не выпадкова – 16 верасня 1987 года 36 краін, у тым ліку і СССР, падпісалі Манрэальскі пратакол па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой, – дакумент, паводле якога краіны-ўдзельніцы павінны абмежаваць і ў далейшым цалкам спыніць вытворчасць азонаразбуральных рэчываў.

Азонавы слой – гэта тонкі газавы шчыт, які абараняе Зямлю ад шкоднага спектра сонечных прамянёў і спрыяе захаванню жыцця на планеце. Ён распасціраецца на вышыні ад 10 да 50 км над паверхняй Землі. Калі гэты слой спустошыцца, гэта будзе небяспечна для ўсёй біясферы, для ўсяго жывога. Ад пападання ультрафіялетавых прамянёў на чалавека можа ўзнікнуць рак скуры, слепата і іншыя захворванні.

У 80-я гады XX стагоддзя ў выніку навуковых даследаванняў было выяўлена, што шэраг хімічных рэчываў, якія шырока выкарыстоўваюцца, з’яўляюцца надзвычай небяспечнымі для азонавага слоя і спустошваюць яго. Вучоныя зрабілі адкрыццё: у раёне Антарктыды агульнае ўтрыманне азону паменшылася ў 2 разы. Менавіта тады з’явілася паняцце “азонавая дзірка”.

Навуковае пацвярджэнне факта спустошвання азонавага слоя падштурхнула міжнароднае супольніцтва стварыць механізм супрацоўніцтва па прыняцці мер для яго абароны. 22 сакавіка 1985 года была прынята і падпісана 28 краінамі Венская канвенцыя аб ахове азонавага слоя, а ў верасні 1987 года падпісаны Манрэальскі пратакол па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой. У наступныя гады былі прыняты чатыры папраўкі да Манрэальскага пратакола, якія скарэкціравалі ў бок узмацнення жорсткасці абавязацельствы, што вынікаюць з гэтага міжнароднага дакумента.

Асноўнай мэтай Манрэальскага пратакола з’яўляецца абарона азонавага слоя шляхам прыняцця мер па абмежаванні агульнай сусветнай вытворчасці і спажыванні рэчываў, якія разбураюць яго, з канчатковай мэтай іх поўнай ліквідацыі на аснове навуковых ведаў і тэхналагічнай інфармацыі. Паэтапнае адмаўленне ад выкарыстання азонаразбуральных рэчываў спрыяе не толькі ахове азонавага слоя, але і ўносіць істотны ўклад у намаганні па рашэнні праблемы змены клімату, якія прадпрымае сусветнае супольніцтва ў глабальных маштабах.

На сённяшні дзень дзякуючы глабальнаму паэтапнаму спыненню ўжывання 98 % азонаразбуральных газаў у бытавых, прамысловых і сельскагаспадарчых мэтах азонавы слой аднаўляецца і, па разліках, канчаткова адновіцца праз 50 гадоў. Гэта ўжо дазволіла пазбегнуць мільёнаў выпадкаў такіх захворванняў, як рак скуры або катаракта, а таксама знізіць шкоднае ўздзеянне ўльтрафіялетавага выпраменьвання на навакольнае асяроддзе. Акрамя таго, падпісанне пратакола стымулявала значнае павелічэнне колькасці інавацый у хімічнай і машынабудаўнічай галінах, што прывяло да распрацоўкі больш эканамічных і экалагічна бяспечных халадзільных сістэм.

На сёння пратакол ратыфікаваны 197 дзяржавамі, г. зн. усімі краінамі, што ўваходзяць у ААН. Былы Генеральны сакратар ААН Кофі Анан назваў Манрэальскі пратакол “магчыма, найбольш паспяховым міжнародным пагадненнем у гісторыі чалавецтва”.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне аховы азонавага слоя, міжнародныя прававыя дакументы па ахове азонавага слоя.
  • Ахова азонавага слоя – аснова захавання жыцця на Зямлі.
  • Азонавы слой і праблема забруджвання атмасферы.
  • Азонавы слой, парніковы эфект і змена клімату.

Выстаўка будзе цікавая навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўсім, хто цікавіцца экалагічнымі праблемамі і праблемай захавання азонавага слоя на нашай планеце.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам