ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжная спадчына Францыска Скарыны – у Латвіі!
Беларусь і Італія: далёкія межы – блізкія сувязі

Ахова інтэлектуальнай уласнасці

Ахова інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя навіны

З 13 красавіка па 29 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка "Ахова інтэлектуальнай уласнасці: развіццё, праблемы, перспектывы”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.


Гэты Дзень быў заснаваны генеральнай асамблеяй Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у верасні 2000 года і штогод адзначаецца 26 красавіка, пачынаючы з 2001 года. Дата для гэтага свята была абрана невыпадкова: менавіта 26 красавіка 1970 года ўступіла ў сілу міжнародная Канвенцыя, паводле якой і была заснавана Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці.

САІУ – гэта спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая займаецца пытаннямі палітыкі, умацавання супрацоўніцтва, прадастаўлення паслуг і інфармацыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. На сённяшні дзень членамі міжнароднай арганізацыі з’яўляюцца 189 дзяржаў.

САІУ і яе дзяржавы-члены штогод адзначаюць Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці, праводзячы прымеркаваныя да гэтай даты сустрэчы, мерапрыемствы і кампаніі. Іх мэта – садзейничаць лепшаму разуменню шырокімі пластамі насельніцтва таго, што ўяўляе сабой інтэлектуальная ўласнасць, паказаць, якім чынам сістэма яе аховы спрыяе развіццю шматлікіх напрамкаў прагрэсу: ад мастацтва да інавацыйных тэхналогій.

Штогод Дзень інтэлектуальнай уласнасці прысвячаецца якой-небудзь тэме. У 2017 годзе гэта – “Інавацыі: павышэнне якасці жыцця”.

Інавацыі – ад новых лекавых прэпаратаў і матэрыялаў да палепшаных гатункаў сельскагаспадарчых культур і сродкаў сувяз – павышаюць якасць жыцця, робячы яе больш бяспечнай, спакойнай і камфортнай.

Інавацыі – гэта сіла чалавечага розуму, якая не ведае межаў. Яны стаяць ля вытокаў прагрэсу, пераўтвараючы задачы ў рашэнні. Менавіта інавацыі дазваляюць выйсці за рамкі магчымага, ствараючы новы беспрэцэдэнтны патэнцыял.

Правядзенне Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці дапаможа шырокаму колу насельніцтва атрымаць больш інфармацыі пра тое, як змянілася жыццё пад уплывам шэрагу найбольш значных сусветных інавацый, як новыя ідэі дапамагаюць пераадолець агульныя глабальныя выклікі і як сістэма інтэлектуальнай уласнасці спрыяе развіццю інавацый.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе эфектыўная сістэма аховы інтэлектуальнай уласнасці. Наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай многіх шматбаковых міжнародных дагавораў, якія функцыянуюць пад эгідай САІУ, а таксама шэрагу шматбаковых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных праў.

З лістапада 2010 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала бібліятэкай – дэпазітарыем дакументаў САІУ. Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць чытачоў з дзейнасцю гэтай арганізацыі і яе дакументамі, сярод якіх матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (канвенцыі, дагаворы, пагадненні), літаратура па аўтарскім праве, патэнтах і таварных знаках, штогадовыя справаздачы і кароткія агляды САІУ.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства
  • Міжнароднае заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці; дзейнасць САІУ
  • Прамысловая ўласнасць і патэнтнае права
  • Аўтарскае права і сумежныя правы
  • Інтэлектуальная ўласнасць і развіццё інавацый
  • Ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі інтэлектуальнай уласнасці.

Карысныя спасылкі
Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

Інтэлектуальная ўласнасць

Павышэнне дасведчанасці

Інфармацыйныя рэсурсы

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам