ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жизнь замечательных людей
Без чарнавікоў і настальгіі (Спроба творчага партрэта Макс Фрай)

Англійскія традыцыі і сучаснасць

Англійскія традыцыі і сучаснасць
Іншыя навіны

З 13 лістапада па 11 снежня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Англійскія традыцыі і сучаснасць”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння англійскага кампазітара, піяніста і дырыжора Бенджаміна Брытэна.


Бенджамін Эдвард Брытэн (1913–1976) з’яўляецца адным з найбольш значных кампазітараў XX ст. Яго роля ў англійскай культуры каласальная: ён адрадзіў айчынную музыку, у якой не было буйных з’яў на працягу амаль двухсот гадоў, пасля смерці Г. Гендэля. Музыка Б. Брытэна вылучаецца высокім майстэрствам, глыбінёй і своеасаблівасцю задум.

Асноўнае месца ў творчасці кампазітара займаюць музычна-тэатральныя творы, оперы, аперэты, прытчы, а таксама сачыненні, звязаныя ў той або іншай ступені з духоўнай тэматыкай.

Бенджамін Эдвард сур’ёзна вывучае народную музыку, апрацоўвае англійскія, шатландскія і французскія песні. Адно з лепшых сачыненняў першага перыяду творчасці кампазітара – “Сем санетаў Мікеланджэла” для тэнара і фартэпіяна (1940), музыка душэўнага замяшання, смутку і горычы. Гэты вопыт паслужыў падрыхтоўчым этапам да работы над першымі опернымі творамі. А паглыбленае вывучэнне творчай спадчыны Г. Персела і іншых англійскіх кампазітараў XVI–XVII стст. спрыяла станаўленню індывідуальнага стылю Б. Брытэна, звязанага з нацыянальнай англійскай традыцыяй. На многія гады опера стала для кампазітара асноўнай сферай прымянення яго велізарнага таленту. Шырокае прызнанне атрымалі оперы "Пітэр Граймс" (1945), “Альберт Херынг” (1947), “Сон у летнюю ноч” (1960) і інш.

У 1961 г. Брытэн пачаў работу над "Ваенным рэквіемам" – унікальным помнікам ахвярам вайны, самым значным сваім творам. Трагічнае і мужнае сачыненне, прысвечанае вострым сучасным праблемам, якое асуджае мілітарызм і заклікае да міру, стала вяршыняй другога творчага перыяду.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні, грампласцінкі, кампакт-дыскі з запісамі твораў аўтара: оперы “Паварот вінта” (1954), “Сон у летнюю ноч” (1960), "Простая сімфонія" (1934), “Вясновая сімфонія” (1949), “Варыяцыі на тэму Фрэнка Брыджа” (1940) і інш. Сярод прадстаўленых дакументаў – канцэрты, сюіты, п’есы для фартэпіяна, апрацоўкі народных песень і іншыя шматлікія сачыненні.

Дапаўняюць выстаўку артыкулы з перыядычных выданняў і кніг пра жыццё і творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам