ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Першы рамантык
Невядомы сшытак Максіма Багдановіча

Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі

Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі
Іншыя навіны

З 7 снежня 2018 года да 15 студзеня 2019 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з карупцыяй.

Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй быў абвешчаны на 58-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 31 кастрычніка 2003 года (рэзалюцыя № A/RES/58/4) і штогод адзначаецца 9 снежня. Дата выбрана не выпадкова. У гэты дзень у 2003 годзе ў мексіканскім горадзе Мерыда на палітычнай канферэнцыі высокага ўзроўню была адкрыта для падпісання Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць карупцыі. Канвенцыя ўступіла ў сілу з 14 снежня 2005 года. На сённяшні дзень яе падпісалі 140 дзяржаў.

Канвенцыя – комплексны ўніверсальны міжнародны дагавор, які перашкаджае развіццю і распаўсюджванню карупцыі ва ўсіх сферах жыццядзейнасці сучаснага грамадства. Дакумент абавязвае дзяржавы, якія яго падпісалі, абвясціць крымінальным злачынствам хабар, крадзеж бюджэтных сродкаў і адмыванне карупцыйных прыбыткаў. Гэты міжнародны дагавор прадугледжвае меры па папярэджанні карупцыі, пакаранні вінаватых, а таксама механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з ёй.

Ён таксама абавязвае дзяржавы-члены праводзіць палітыку процідзеяння карупцыі, адобрыць адпаведныя законы і заснаваць спецыяльныя органы для барацьбы з гэтай негатыўнай з’явай.

Карупцыя – сур’ёзнае злачынства, якое падрывае сацыяльна-эканамічнае развіццё ва ўсіх грамадствах. На розных этапах грамадскага развіцця карупцыя заўсёды была адной з самых згубных з’яў. Злоўжыванне ўладай для атрымання выгады ў асабістых мэтах суправаджае чалавецтва з самых старажытных часоў. Нягледзячы на тое, што гісторыя ведае нямала прыкладаў барацьбы з гэтым злом, на жаль, яно не знішчана да гэтага часу. У XXI стагоддзі карупцыя застаецца ў ліку самых актуальных праблем, уласцівых усім без выключэння краінам.

Карупцыйныя правапарушэнні наносяць каласальны матэрыяльны ўрон сучасным дзяржавам і з’яўляюцца самай вялікай перашкодай у дасягненні Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Штогод у свеце на хабары траціцца 1 трлн долараў ЗША. У выніку карупцыі дзяржавы недаатрымліваюць штогод 2,6 трлн долараў ЗША – суму, эквівалентную 5% сусветнага ВУП. У краінах, якія развіваюцца, страты, звязаныя з карупцыяй, пераўзыходзяць у 10 разоў сумы, што выдзяляюцца ў якасці афіцыйнай дапамогі на мэты развіцця. Паводле ацэнак Еўрапейскага бюро па барацьбе з махлярствам, краіны Еўрапейскага саюза штогод губляюць ад карупцыі 323 млрд еўра.

У Рэспубліцы Беларусь створана эфектыўная заканадаўчая база па барацьбе з карупцыяй. Наша краіна адной з першых дзяржаў-удзельніц ратыфікавала Канвенцыю ААН супраць карупцыі. Акрамя гэтай канвенцыі Рэспублікай Беларусь ратыфікаваны і няўхільна выконваюцца такія асноўныя міжнародныя акты, як Канвенцыя Савета Еўропы аб крымінальнай адказнасці за карупцыю, Канвенцыя ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, Канвенцыя аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю. Выконваючы адпаведныя міжнародныя абавязацельствы, Рэспубліка Беларусь паслядоўна прымае заканадаўчыя, адміністрацыйныя і іншыя антыкарупцыйныя меры. Базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, стаў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 г. № 305-З “Аб барацьбе з карупцыяй”. У цяперашні час рэалізуецца чарговая праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2017–2019 гады.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Паняцце, формы і віды карупцыі. Уплыў карупцыі на развіццё грамадства
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй
  • Асноўныя метады і напрамкі барацьбы з карупцыяй і яе асобнымі праявамі
  • Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе цікавая работнікам органаў дзяржаўнай улады і кіравання, супрацоўнікам праваахоўных органаў, пракурорам, суддзям, а таксама выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных ВНУ.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам