ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свет Садружнасці: развіццё, праблемы, перспектывы
Выстаўка рэдкіх кніг

Беларускі фэст ласункаў

Беларускі фэст ласункаў
Іншыя навіны

З 1 па 30 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная выстаўка “Беларускі фэст ласункаў”.


Насуперак распаўсюджанай думцы, кухня Беларусі – гэта не толькі бульба. Гістарычна склалася так, што наш народ меў шматлікія культурныя, эканамічныя і палітычныя міжэтнічныя сувязі на працягу многіх вякоў. Беларуская кухня ўвабрала ў сябе славянскія, балтыйскія, яўрэйскія, часткова нямецкія кулінарныя традыцыі, а пры сацыялізме – яшчэ і рэцэптуры ўсіх краін СССР. Тым не менш, яна мае і свае нацыянальныя асаблівасці, якія сфарміраваліся напрыканцы XIX стагоддзя. Увогуле, наша кухня з’яўляецца адной з самых разнастайных ў Еўропе.

Першы раздзел выстаўкі – “Кулінарнае падарожжа” – прысвечаны гісторыі харчавання на тэрыторыі Беларусі пачынаючы з самых старажытных часоў і да XX стагоддзя. Прадстаўленыя дакументы раскрываюць усе аспекты нацыянальнай кулінарнай спадчыны: рэцэпты сялянскіх і шляхецкіх страў, спосабы прыгатавання і захавання прадуктаў, правілы паводзін, звязаныя з ужываннем ежы, святочныя і штодзённыя трапезы, час і паслядоўнасць іх выкарыстання, посуд. Сярод выданняў па тэме – “Эвалюцыя традыцый харчавання беларусаў у XIX–XX стст.” Т.А. Навагродскага (2015), “Беларуская нацыянальная кухня” А.П. Вашчанкі (2015), “Наша страва” А. Белага (2010), “Літоўская кухарка” В. Завадскай (2013), “Літоўская гаспадыня” (2012) і інш. У раздзел уваходзяць манаграфіі, энцыклапедычныя і перыядычныя выданні на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.

Другая частка экспазіцыі – “У пошуках смаку” – уключае дакументы, якія расказваюць пра сучаснае развіццё харчовай прамысловасці Беларусі, у тым ліку пра дзейнасць найбуйнейшых айчынных прадпрыемстваў: “Спартак”, “Камунарка”, “Санта Брэмар”, “Аліварыя” і інш.

Завяршаюць выстаўку выбраныя мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, звязаныя з кулінарнай тэматыкай, якія складаюць раздзел “Літаратурнае асарці”.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 200 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам