ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі беларусаў Расіі
Пра кнігі і чытачоў – у эфіры “Радыё-Мінск”

Белая ластаўка Беларусі

Белая ластаўка Беларусі
Іншыя навіны

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Творчасць Ніны Мацяш – неацэнны скарб нацыянальнай культуры, духоўна-маральных каштоўнасцей. Для нашчадкаў Ніна Іосіфаўна – гэта ўвасабленне моцы чалавечага духу. У сваіх творах яна неаднаразова звяртаецца да пакутлівага роздуму чалавека над пытаннямі свайго жыцця, прызначэння, напоўненасці зместу свайго існавання.

Светлы сум па ўласным лёсе, незгасальны аптымізм, поўная адсутнасць нараканняў на жыццё і любоў… Любоў да ўсяго і да ўсіх прысутнічаюць у кожным з яе паэтычных зборнікаў, якія прадстаўлены у раздзеле выстаўкі “У краіне промняў ясных”. Таксама у раздзеле змешчаны кнігі для дзяцей, п’есы, эсэ і вершы, напоўненыя святлом кахання і любові.

Развіццё нацыянальнага літаратурнага працэсу Н. Мацяш не ўяўляла без перакладчыцкай дзейнасці. Дасканала авалодаўшы некалькімі замежнымі мовамі, паэтэса поруч з паэтычным майстэрствам адточвала майстэрства перакладчыка. Творчы падыход да тэкстаў дазваляў перакладчыцы не толькі захаваць змест, дух твора, але і паглыбіць часам аўтарскую думку. Яе мастацкія пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў кніг Ж. Аліўе, А. Сент-Экзюперы, Л. Кастэнка, В. Барны, В. Шымборскай і іншых прадстаўлены у раздзеле экспазіцыі “Таленавітая, шчодрая, мужная”.

Асобна экспануюцца кнігі, артыкулы і энцыклапедычныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і літаратурнай спадчыне паэтэсы.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам