ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка, прысвечаная 60-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава
Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы

Бібліяграфічнае падарожжа

Бібліяграфічнае падарожжа
Іншыя навіны

З 26 лістапада па 31 снежня 2007 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка «БІБЛІЯГРАФІЧНАЕ ПАДАРОЖЖА», на якой прадстаўлены беларускія бібліяграфічныя выданні 2005–2007 гг.



У экспазіцыі змяшчаецца каля 250 бібліяграфічных крыніц інфармацыі аб апублікаваных у Беларусі дакументах па ўсіх галінах ведаў. Адметнае месца ў экспазіцыі займаюць выданні Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, якія выходзяць у серыі «Нацыянальная бібліяграфія Беларусі». Выданне «Летапіс друку Беларусі» ўключае сем дыферэнцыраваных па відах выданняў летапісаў, што выходзяць з рознай перыядычнасцю. Напрыклад: «Кніжны летапіс», «Летапіс нарматыўна-тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння» (да 2006 г.), «Летапіс аўтарэфератаў дысертацый», «Летапіс нотных выданняў», «Летапіс выяўленчых выданняў», «Летапіс рэцэнзій», «Летапіс картаграфічных выданняў», а таксама выданні, што выходзяць самастойнымі выпускамі: «Кнігі Беларусі», «Летапіс часопісных артыкулаў», «Летапіс газетных артыкулаў», «Летапіс перыядычных выданняў», «Беларусь у сусветным друку» (з 2005 г.), «Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі» і «Бібліяграфічныя дапаможнікі Беларусі ў 2001–2005 гадах: агляды: дадатак да “Паказальніка бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі, 2005”» (2006)і інш.
Праз сайт Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі забяспечаны доступ да электронных версіій нацыянальнай бібліяграфіі краіны.
Да ўвагі наведвальнікаў выстаўкі прапануецца бягучы бюлетэнь універсальнага зместу «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», які з 1960 г. штомесячна выдаецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Ён змяшчае інфармацыю аб кнігах беларускіх выдавецтваў (у тым ліку недзяржаўных), што паступілі ў бібліятэку, і дапамагае сачыць за найбольш значнымі публікацыямі, змешчанымі ў рэспубліканскім перыядычным друку. Кожны год у гэтым выданні друкуецца ў якасці дадатку «Беларускі каляндар на …», асновай якому служыць фактаграфічная БД «Беларусь у асобах і падзеях», якая генерыруецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
У экспазіцыі – бібліяграфічныя паказальнікі краязнаўчага зместу, а таксама выданні, якія інфармуюць аб новых паступленнях у фонды розных бібліятэк краіны: «Літаратура аб Мінскай вобласці», «Новыя паступленні даведачных, метадычных і бібліяграфічных выданняў» (Мінская абласная бібліятэка), «Віцебская вобласць», «Новая літаратура аб Магілёўскай вобласці» і інш.
Шырока прадстаўлены ў экспазіцыі бібліяграфічныя паказальнікі, падрыхтаваныя і выдадзеныя галіновымі інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным архівам Беларусі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.
Аб абароненых дысертацыях у Рэспубліцы Беларусь можна даведацца з наступных выданняў: У.М. Міхнюк «Доктарскія і кандыдацкія дысертацыі па гістарычных навуках у Рэспубліцы Беларусь (1991–2003 гг.)», «Экономическая наука Беларуси: Аннотированный  указатель докторских и кандидатских диссертаций по экономическим специальностям (1994–2004)», Г.У. Карзенка, Ю.В. Зяньковіч «Аннотированный указатель диссертаций по историческим наукам, защищённых в Республике Беларусь (1991–2005 гг.)».
У ліку прадстаўленых выданняў – выдадзеныя ў апошнія гады персанальныя бібліяграфічныя паказальнікі, прысвечаныя дзеячам навукі і культуры Беларусі: М.М. Улашчыку, Л.М. Сапегіну, М.М. Севярнёву,
Д.Г. Ліню, В.С. Конішчаву, Г.У. Зіновенка, А. І. Смоліку, Н.П. Мішаевай.
Кантактны тэлефон 293-27-16.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам