ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аднойчы ў Чарадзейную ноч…
Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Баранавічах

Час дзейнічаць: свет супраць СНІДу

Час дзейнічаць: свет супраць СНІДу
Іншыя навіны

З 26 лістапада па 9 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана тэматычная выстаўка “Час дзейнічаць: свет супраць СНІДу”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы супраць СНІДу.


Гэты Дзень быў зацверджаны ў 1988 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHA41/1988/REC/1) і рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 43/15) і штогод адзначаецца ва ўсім свеце 1 снежня.

Мэтай Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу з’яўляецца павышэнне глабальнай дасведчанасці пра ВІЧ/СНІД і дэманстрацыя міжнароднай салідарнасці перад тварам пандэміі. У гэты дзень партнёрам з дзяржаўнага і прыватнага сектара даецца найбольш рэальная магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю пра статут пандэміі і садзейнічаць прагрэсу ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ/СНІДу, а таксама догляду хворых людзей у краінах з высокай распаўсюджанасцю гэтай хваробы і ва ўсім свеце.

У якасці дэвізу для правядзення Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу на працягу пяці гадоў (2011–2015) абрана тэма “Дасягненне нулявой адзнакі: Нуль новых ВІЧ-інфекцый. Нуль дыскрымінацыі. Нуль смерцяў з прычыны СНІДу”. Асноўны акцэнт гэтага дэвізу – імкненне да новых пакаленняў без ВІЧ.

Чалавецтва знаёма з ВІЧ-інфекцыяй больш як тры дзесяцігоддзі. За гэты час СНІД забраў больш як 25 мільёнаў жыццяў, звыш 35 мільёнаў чалавек былі інфіцыраваны ВІЧ, 16 мільёнаў дзяцей, народжаных ад ВІЧ пазітыўных бацькоў, засталіся сіротамі. Ніводная краіна не пазбегла страшных наступстваў гэтай сапраўды глабальнай эпідэміі.

Разумеючы звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу складанасці, ААН стварыла ў 1996 годзе Аб’яднаную праграму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС). ЮНЭЙДС падтрымлівае доўгатэрміновыя глабальныя праекты па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу; дапамагае барацьбе за правы чалавека незалежна ад ВІЧ-статусу, ажыццяўляе дапамогу краінам ва ўсім свеце пасродкам правядзення навучання мерам прафілактыкі, падтрымкі даследаванняў па пытаннях ВІЧ/СНІДу і працы з праграмамі пашырэння міжнароднага фронту барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу.

Усяго некалькі гадоў назад сама размова пра тое, што са СНІДам можна пакончыць у найбліжэйшай будучыні, здавалася нерэальнай, аднак навука, палітычная падтрымка і водгук насельніцтва пачалі даваць выразныя і адчувальныя вынікі. Па дадзеных ЮНЭЙДС, у 2013 годзе колькасць новых ВІЧ-інфекцый сярод дарослых паменшылася на 33 %, а сярод дзяцей – на 52 % у параўнанні з 2001 годам. Колькасць смерцяў, абумоўленых СНІДам, у 2013 годзе знізілася на 30 % у параўнанні з пікавымі паказчыкамі 2005 года. Аднак для рашэння праблемы патрэбна яшчэ зрабіць многае. Неабходныя доўгачасовыя інвестыцыі, абавязацельствы і інавацыі, каб на справе дабіцца адсутнасці новых выпадкаў ВІЧ-інфіцыравання, поўнага выкаранення дыскрымінацыі і поўнага прадухілення смяротнасці ад СНІДу.

Барацьба супраць ВІЧ-інфекцыі актыўна вядзецца і ў нас у рэспубліцы. За апошнія некалькі гадоў дасягнуты вялікія поспехі ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі. Прынята Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011–2015 гады, рэалізацыя якой пашырае доступ да комплексу медыцынскіх паслуг, ажыццяўлення мерапрыемстваў па паніжэнні рызыкі перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці, дазваляе праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы сярод насельніцтва і ўдасканальваць праграмы навучання і асветы па праблеме ВІЧ-інфекцыі.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Эпідэмія СНІДу: глабальны агляд.
  • Што такое СНІД, яго ўздзеянне на людзей і грамадства, лячэнне і догляд хворых.
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІДу.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў мэтах супрацьстаяння ВІЧ/СНІДу. Дзейнасць ЮНЭЙДС.
  • СНІД і правы чалавека.
  • Дзяржаўная палітыка барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі, звязанымі з ВІЧ/СНІДам.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам