ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі “Еўракон” з кнігай "Князь-ваўкалак"
Электронныя кнігі становяцца ўсё больш запатрабаванымі

Дружба – вялікі дар

Дружба – вялікі дар
Іншыя навіны

З 25 ліпеня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Дружба – вялікі дар”, прысвечаная Міжнароднаму дню дружбы.

Гэты Дзень быў заснаваны на 65-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 27 красавіка 2011 года і штогод адзначаецца 30 ліпеня (рэзалюцыя 65/275).

У рэзалюцыі Асамблея прапанавала дзяржаўным структурам, міжнародным і рэгіянальным арганізацыям адзначаць гэты Дзень у адпаведнасці з культурнымі традыцыямі той ці іншай краіны і арганізоўваць мерапрыемствы і ініцыятывы, накіраваныя на заахвочванне дыялогу паміж цывілізацыямі, салідарнасці, узаемаразумення і прымірэння.

Асабліва ў рэзалюцыі падкрэсліваецца важнасць новай даты ў справе ўмацавання дружалюбных адносін паміж рознымі народамі. “Дружба паміж народамі, краінамі, культурамі і асобнымі людзьмі можа натхніць на намаганні па забеспячэнні міру і дае магчымасць навесці масты паміж супольнасцямі, якія ўшаноўваюць культурную разнастайнасць”, – гаворыцца ў дакуменце.

Абвяшчэнне Дня было накіравана на падтрымку мэт і задач Дэкларацыі і Праграмы дзеянняў у галіне культуры міру і Міжнароднага дзесяцігоддзя культуры міру і ненасілля ў інтарэсах дзяцей планеты (2001–2010 гады).

Міжнародны дзень дружбы – адно з нямногіх святаў, якое аб’ядноўвае ўсіх людзей на планеце, так як дружба не ведае расавай, рэлігійнай і сацыяльнай розніцы. Дзень дружбы накіраваны на скарачэнне ксенафобіі ў грамадстве, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі самых розных нацыянальнасцей, веравызнанняў і культурных плыняў.

Сёння перад чалавецтвам стаіць вялікая колькасць выклікаў і пагроз – галеча, насілле, парушэнне праў чалавека. Гэта падрывае міжнародны мір і бяспеку, сацыяльныя асновы, стварае перашкоды для развіцця, падзяляе людзей і грамадства. Каб паспяхова ім супрацьстаяць, неабходна выкараніць прычыны іх узнікнення. Гэтага можна дамагчыся шляхам талерантнасці і салідарнасці, якія могуць выяўляцца ў шматлікіх формах, у першую чаргу – у дружбе.

Дружба – бескарыслівыя асабістыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, заснаваныя на любові, даверы, шчырасці, узаемных сімпатыях, агульных інтарэсах і захапленнях. Абавязковыя яе прыкметы – узаемнасць, давер і цярпенне. Цудоўна выказаў думку аб дружбе вялікі мысліцель мінулага Цыцэрон: “У свеце няма нічога лепш і прыемней за дружбу, выключыць з жыцця дружбу – усё роўна, што пазбавіць свет сонечнага святла”. Дружба збліжае, бо толькі разам можна дамагчыся згоды, стварыць нармальныя ўмовы для існавання ўсіх людзей, зрабіць свет лепшым.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 50 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дружба народаў: разам да адзінай мэты
  • Дружба – адзін з галоўных маральных законаў сучаснасці
  • Дыялог паміж цывілізацыямі – талерантнасць у вырашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў
  • Культура міру, выхаванне ў духу цярпімасці
  • Міжкультурны дыялог

Выстаўка адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай міру, культурнай разнастайнасцю, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытаннямі талерантнасці, а таксама спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных зносін, міжнароднага права і канфлікталогіі.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы залы дакументаў міжнародных арганізацый.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам