ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Іншая рэальнасць
Паэзія родных прастораў

Дзень без тытуню, жыццё без тытуню!

Дзень без тытуню, жыццё без тытуню!
Іншыя навіны

З 16 мая па 12 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Дзень без тытуню, жыццё без тытуню!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.


Гэты Дзень быў абвешчаны ў 1988 г. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на 42-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя (рэзалюцыя № WHA42.19) і штогод адзначаецца 31 мая.

СААЗ заснавала Сусветны дзень без тытуню, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на тытунёвую эпідэмію і яе смяротныя наступствы.

Спажыванне тытуню з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці ва ўсім свеце. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на сённяшні дзень ад яго памірае кожны дзясяты дарослы чалавек у свеце. Тытунёвая эпідэмія забівае каля 6 мільёнаў чалавек за год. Гэта лічба ўключае 600 тысяч чалавек, якія не кураць, прычынай смерці якіх з’яўляецца ўдыханне тытунёвага дыму. Усе гэтыя людзі паміраюць з-за рака лёгкіх, хвароб сэрца і іншых захворванняў. Курэнне тытуню абумоўлівае прыкладна 90 % усіх выпадкаў рака лёгкіх, 75 % хранічных бранхітаў, 35 % выпадкаў ішэмічнай хваробы сэрца. Ступень рызыкі смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў на 58 % вышэй у курцоў, чым у тых, хто не курыць. Калі гэтую эпідэмію не спыніць, то да 2030 г. яна будзе штогод прыводзіць да смерці звыш васьмі мільёнаў чалавек.

Штогадовае правядзенне Сусветнага дня без тытуню яшчэ раз акцэнтуе ўвагу грамадскасці на тым, што існуе шмат эфектыўных мер барацьбы супраць тытуню, якія можна прымяняць у розных умовах і якія могуць аказаць значнае ўздзеянне на спажыванне тытуню. Усе гэтыя меры змешчаны ў палажэннях Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню (РКБТ СААЗ). Яна з’яўляецца асноўным дакументам, які змяшчае найважнейшыя напрамкі барацьбы супраць тытуню ў свеце.

Канвенцыя ўступіла ў сілу 27 лютага 2005 г. На сённяшні дзень да яе далучылася 170 дзяржаў. Рэспубліка Беларусь падпісала Канвенцыю 17 чэрвеня 2004 г., а ратыфікавала 8 верасня 2005 г. Тым самым наша краіна ўзяла на сябе абавязак прымаць усё яе ўмовы на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях для таго, каб пастаянна і істотна скарачаць спажыванне тытуню. На дадзены момант у краіне зацверджана Канцэпцыя рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі процідзеяння спажыванню тытуню на 2011–2015 гг. і Комплексны план мерапрыемстваў па барацьбе супраць тытунекурэння на 2011–2015 гг. Міністэрствам аховы здароўя ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі і грамадскімі органамі і арганізацыямі праводзіцца сістэматычная работа па прафілактыцы тытунекурэння: у краіне забаронена рэклама тытунёвых вырабаў, зменены ў адпаведнасці з палажэннямі РКБТ СААЗ патрабаванні да іх упакоўкі, праводзіцца работа па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння, забаронена курэнне ў шэрагу грамадскіх месцаў.

Тэма Сусветнага дня без тытуню 2013 г. – забарона на рэкламу, стымуляванне продажу і спонсарства тытунёвых кампаній. Фактычныя даныя сведчаць пра тое, што поўная забарона на рэкламу прыводзіць да памяншэння колькасці людзей, якія пачынаюць і працягваюць курыць. Забарона на рэкламу і спонсарства тытуню з’яўляецца адным з самых эфектыўных па кошце спосабаў паніжэння попыту на тытунь і, такім чынам, адным з “самых выгодных” спосабаў барацьбы супраць тытуню.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Здаровы лад жыцця: прафілактыка залежнасці ад тытуню.
  • Псіхалагічныя аспекты залежнасці ад тытуню.
  • Курэнне і яго ўплыў на здароўе.
  • Жыццё без тытуню: як кінуць курыць.

Выстаўка карысная для спецыялістаў у галіне аховы здароўя, медыцынскіх і сацыяльных работнікаў, педагогаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемай залежнасці ад тытуню і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі

Кампаніі мінулых гадоў

Чытайце таксама:
Адкрый свет без тытуню

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам