ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжная спадчына Францыска Скарыны дастаўлена ў Кітай
Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці

Дзеці маюць правы

Дзеці маюць правы
Іншыя навіны

З 30 мая па 10 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Дзеці маюць правы”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.


Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын у лістападзе 1949 года і штогод, пачынаючы з 1950-га, адзначаецца 1 чэрвеня.

Асноўная мэта Міжнароднага дня абароны дзяцей – інфармаванне грамадства аб неабходнасці абароны правоў дзяцей на жыццё, свабоду думкі і рэлігіі, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарона ад эксплуатацыі, фізічнага і псіхалагічнага насілля.

Дзеці – значная частка насельніцтва зямнога шара. Паводле афіцыйнай статыстыкі яны складаюць 20–25% насельніцтва ў кожнай краіне. У той жа час дзеці – самая безабаронная частка грамадства. Па статыстыцы Дзіцячага фонду ААН, больш за палову ўсіх дзяцей у сем’ях пакутуюць ад псіхалагічнага або фізічнага насілля, а кожнае дзясятае дзіця – ад агрэсіўных паводзін дарослых.

У дзяцей многіх краін няма элементарных умоў для нармальнага жыцця: яны галадаюць, жывуць у антысанітарных умовах, хварэюць, не маюць доступу да адукацыі, не могуць выказваць свайго меркавання.

Усведамляючы ўсю значнасць праблемы, у 1946 годзе пад эгідай ААН быў створаны Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) – вядучая міжнародная арганізацыя, якая абараняе правы дзяцей ва ўсім свеце. У 1959 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю праў дзіцяці, а ў 1989-м – Канвенцыю аб правах дзіцяці. У дакументы ўвайшлі артыкулы, якія заклікаюць бацькоў, дзяржаўныя органы, мясцовыя ўлады, урады і няўрадавыя арганізацыі прызнаць выкладзеныя ў іх правы і свабоды дзяцей і імкнуцца да іх выканання.

У маі 2002 года была склікана Спецыяльная сесія Генеральнай Асамблеі ААН па становішчы дзяцей. На гэтай сесіі ўпершыню ў склад афіцыйных дэлегацый ўваходзілі дзеці. Галоўным вынікам форуму стала афіцыйнае прыняцце 180 дзяржавамі выніковага дакумента – Дэкларацыі і Плана дзеянняў “Свет, прыдатны для жыцця дзяцей”. Дакумент уключаў 21 пэўную мэту з упорам на чатыры галоўныя прыярытэты: садзейнічанне здароваму ладу жыцця; садзейнічанне забеспячэнню якаснай адукацыі; абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля; барацьба з ВІЧ/СНІДам.

У Рэспубліцы Беларусь ахова дзяцінства, абарона праў і інтарэсаў дзяцей – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Рэалізацыя сацыяльнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне годнага дзяцінства, – неабходная ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы як на сучасным этапе, так і ў доўгатэрміновай перспектыве.

У нашай краіне створана Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, якая ажыццяўляе кантроль над выкананнем праў і законных інтарэсаў дзяцей, рэалізаваны чатыры Прэзідэнцкія праграмы “Дзеці Беларусі”, зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх праў на 2012-2016 гады.

Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян Беларусі замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” і ў іншых заканадаўчых і нарматыўных прававых актах. З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца на прапанаванай выстаўцы.

У экспазіцыі таксама прадстаўлена больш за 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНІСЕФ, Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ
  • Абарона праў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці
  • Абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля

Выстаўка будзе карысная для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не абыякавы да будучыні нашых дзяцей.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам