ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нам дзеці дораць натхненне
ХХI Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Дзецям свету – шчаслівае дзяцінства!

Дзецям свету – шчаслівае дзяцінства!
Іншыя навіны

З 31 мая па 3 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Дзецям свету – шчаслівае дзяцінства!”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.


Дзень абароны дзяцей, які штогод адзначаецца 1 чэрвеня, – адно з найстарэйшых міжнародных свят. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 г.

Ён задумваўся не проста як свята, але і як дзень, які дапаможа звярнуць увагу грамадскасці на праблемы і цяжкасці, якія акружаюць дзяцей у сучасным грамадстве. Гэты Дзень перш за ўсё – напамін дарослым пра неабходнасць захавання праў дзяцей на жыццё, на свабоду меркавання і веравызнання, на адукацыю, адпачынак і вольны час, на абарону ад фізічнага і псіхалагічнага насілля.

ААН падтрымала ініцыятыву правядзення гэтага свята і абвясціла абарону праў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных напрамкаў сваёй дзейнасці. У 1959 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю праў дзіцяці, а ў 1989 г. – Канвенцыю аб правах дзіцяці, у якія ўвайшлі артыкулы, што заклікаюць бацькоў, дзяржаўныя органы, мясцовыя ўлады і ўрады, няўрадавыя арганізацыі прызнаць названыя ў іх правы і свабоды дзяцей і імкнуцца да іх захавання.

Дзеці складаюць прыкладна 20–25% насельніцтва ў кожнай краіне. Яны з’яўляюцца самымі неабароненымі людзьмі на планеце, таму ім неабходны сталы клопат і абарона. У многіх краінах свету ў дзяцей няма элементарных умоў для нармальнага жыцця, яны галадаюць, хварэюць, жывуць у антысанітарных умовах, схільныя да хвароб, не маюць доступу да адукацыі, не могуць выказваць сваё меркаванне. У свеце, не дажыўшы да ўзросту пяці гадоў, штогод паміраюць каля адзінаццаці мільёнаў дзяцей, многія набываюць пажыццёвыя калецтвы, становяцца разумова адсталымі. Самае страшнае ў гэтай сітуацыі тое, што гэтыя маркотныя наступствы часта з’яўляюцца вынікам беднасці, насілля, дыскрымінацыі, часамі да смерці прыводзяць нават самыя простыя захворванні, якія лёгка і хутка лечацца ў развітых краінах, але ў краінах трэцяга свету яны становяцца смяротна небяспечнымі.

Усведамляючы ўсю значнасць праблемы, пад эгідай ААН у 1946 г. быў створаны Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) – вядучая міжнародная арганізацыя, якая абараняе правы дзяцей ва ўсім свеце. ЮНІСЕФ ажыццяўляе праграмы, накіраваныя на захаванне здароўя і паўнавартаснае развіццё кожнага дзіцяці, змагаецца супраць дыскрымінацыі, праводзіць дабрачынныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, дапамагае дзецям і сем’ям, якія сталі ахвярамі надзвычайных сітуацый і прыродных катаклізмаў.

У Рэспубліцы Беларусь ахова дзяцінства – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. У нашай краіне колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў на пачатак 2011 г. склала 1737,4 тыс. чалавек.

Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян Беларусі замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" і ў іншых заканадаўчых і нарматыўных прававых актах. З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца на прапанаванай выстаўцы.

У экспазіцыі таксама прадстаўлена звыш 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНІСЕФ, Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

Нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці;

  • Абарона праў і інтарэсаў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь.
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей.
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці.
  • Абарона дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і насілля.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама ўсіх, хто нераўнадушны да будучыні нашых дзяцей.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам