ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ
Гістарычныя падрабязнасці: кніга пра Франка-прускую вайну

Дзякуем за пераможны Май!

Дзякуем за пераможны Май!
Іншыя навіны

З 21 красавіка па 30 мая ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная выстаўка да дня Вялікай Перамогі “Дзякуем за пераможны Май!”.


Колькі б ні прайшло вёснаў пасля пераможнага мая 1945 года, мы заўжды будзем памятаць радавых і генералаў, мужчын і жанчын, юнакоў і дзяўчат, што толькі ўсталі са школьнай лавы, людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, якія абаранілі родную зямлю. Яны не шкадавалі сябе, хаця кожны з іх вельмі хацеў дажыць да Перамогі... Вечная памяць героям!

На выстаўцы “Дзякуем за пераможны Май!” прадстаўлена каля 200 кніг, выдадзеных за апошнія гады, якія распавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – пераможца рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі” 800-старонкавы фаліянт “Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь – Масква” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Выданне ўключае абагульняючыя гістарычныя нарысы аб пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны, партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра асноўныя этапы вызвалення беларускай зямлі ад акупантаў.

Серыя кніг “Кавалеры ордена «Победа»” апавядае пра вялікіх палкаводцаў, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю. У кнігах гэтай серыі чытачоў чакае займальны гісторыка-біяграфічны аповед пра палкаводцаў-пераможцаў, іх удачы і памылкі, узлёты і падзенні, кар’еры і лёсы.

Класіка ваеннай прозы прадстаўлена на выстаўцы серыяй “Великая Отечественная” маскоўскага выдавецтва “Терра–Книжный клуб". Яна апавядае пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя або малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі, а галоўны сэнс твораў – святая памяць пра тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарагой цаной – цаной жыцця.

Кніга “Ніколі не забудзем”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, нікога не пакіне абыякавым. Гэта сучаснае перавыданне зборніка, які ўпершыню ўбачыў свет у 1948 годзе і потым перавыдаваўся 12 разоў, з унікальнай кантраснай падборкай фатаграфій шчаслівых дзяцей мірнага часу і “дзяцей вайны”, з апавяданнямі іх аднагодкаў – відавочцаў страшэнных злачынстваў фашыстаў.

Падрыхтаваная выстаўка – даніна павагі і шчырай падзякі за вялікі подзвіг ветэранам, якія вызвалілі свет ад фашызму.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам