ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мода, вясна і добры настрой
28 красавіка 1945 года. 11 дзён да Перамогі

ЭкаChallenge

ЭкаChallenge
Іншыя навіны

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага Дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі экалагічнай тэматыкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Экалогія неразрыўна звязана з чалавекам цягам усёй гісторыі яго існавання. Але ў апошнія дзесяцігоддзі гэта тэма стала найбольш актуальна для  будучыні чалавецтва. Калі на пачатку зараджэння экалагічнага руху адказнасць за будучыню планеты ўскладалася ў асноўным на дзяржавы, то апошнім часам усё гучней гучыць упэўненасць у тым, што захаваць Зямлю магчыма толькі пры ўсведамленні і ўдзеле кожнага чалавека.

Дзве часткі выставачнага праекта “ЭкаChallenge” – кніжная і мастацкая – ставяць мэтай наглядна прадэманстраваць гэтую дынаміку.

Мастацкая частка складаецца з лепшых узораў экалагічнага плаката. Храналагічна яна ахоплівае 1970–2000 гг. і ўмоўна дзеліцца на тры этапы.

Плакаты 1970-х прысвечаны разнастайным праблемам змянення навакольнага асяроддзя ў выніку імклівай індустрыялізацыі: забруджванне вадаёмаў, вырубка лясоў, бурнае развіццё прамысловасці з мэтай выканання планаў. Асноўная адказнасць пры гэтым ускладаецца на чыноўнікаў і бюракратаў. Выразна гучыць прызыў “Беражыце прыроду!”. Пры гэтым мастакі ўжо не толькі высмейваюць дзеянні чыноўніцтва і дырэктараў заводаў, але і паводзіны простых людзей.

Экалагічны плакат апошняга дзесяцігоддзя звяртаецца ўжо непасрэдна да кожнага чалавека з заклікам несці персанальную адказнасць за забруджванне навакольнага асяроддзя.

Кніжная частка выстаўкі падзяляецца на некалькі смыслаўтваральных блокаў. Па-першае, пытанні экалогіі ўздымаюцца ў працах заходнееўрапейскіх і амерыканскіх даследчыкаў, такіх як З. Брынкман, Л. Браўн, А. Гор і інш., і адлюстроўваюць стаўленне сусветнай навуковай супольнасці да крытычных з’яў, якія тычацца глабальных экалагічных катастроф, пацяплення і рэакцыі на іх постіндустрыяльнага грамадства. Па-другое, ставяцца пытанні аб перспектыўных  зменах у галіне экалогіі, гучаць заклікі спыніць незваротныя працэсы, якія прывядуць планету да немінучай гібелі.

Асобным раздзелам прадстаўлены дакументы, што вучаць чытача экалагічнаму ладу жыцця, а таксама матэрыялы, мэтавая аўдыторыя якіх – дзеці. Гэтыя кнігі наглядна дэманструюць цыкл існавання рэчаў у сучасным свеце – ад працэсу вытворчасці да перапрацоўкі смецця. Яны прызваныя дапамагчы новаму пакаленню сфарміраваць больш адказнае стаўленне не толькі да навакольнага асяроддзя, але і ўсяго свету.

Галоўная мэтавая аўдыторыя выставачнага праекта – шэраговыя наведвальнікі, школьнікі, студэнты. Але яна будзе цікавая і экалагічным актывістам, і спецыялістам-адмыслоўцам.


Выстаўка дэманструецца ў галерэі “Атрыум” з 29 красавіка па 20 жніўня 2020 г.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

1 Ліп 2020

Папулярызацыя беларускай мовы і беларускай кнігі – справа вельмі шматгранная, і поспех залежыць ад мноства фактараў і многіх людзей. Адным з найбольш камерцыйна ўдалых кірункаў гэтай не надта масавай і, адпаведна, не надта выгаднай справы з’яўляюцца пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Навіны бібліятэк

111