ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка мастацкіх мініяцюр
Шматгранны талент вучонага

Геній оперы

Геній оперы
Іншыя навіны

З 16 па 31 снежня 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка “Геній оперы”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння кампазітара Джакама Пучыні (1858–1924).


Пучыні – выдатны оперны кампазітар Італіі. Яго творчасць завяршае класічны перыяд у гісторыі італьянскай оперы і разам з тым належыць ужо новаму часу. Стыль Пучыні індывідуальны. Кампазітар свабодна і з вялікім майстэрствам выкарыстоўваў найноўшыя дасягненні познерамантычнай і імпрэсіянісцкай гармоніі аркестроўкі.

Галоўнае багацце яго музыкі – гэта мелодыя. У ёй найпаўней раскрылася лірыка-драматычнае дараванне Пучыні і выявілася нацыянальная прырода яго творчасці. Надзвычай прыцягальная сіла мелодый кампазітара ў іх эмацыйнай экспрэсіі, рэльефнасці, гнуткім спалучэнні пластычнай шырокай арыёзнасці ў стылі бельканта з элементамі гарадской бытавой спеўнасці і выразнай дэкламацыяй.

Яго творчасць дэмакратычная і па тэматыцы, і па сваёй звернутасці да самай шырокай аўдыторыі. “Я пішу для людзей усіх рас”, - заўважыў кампазітар у адным са сваіх лістоў. Даступнасць яго музыкі не мае нічога агульнага са спрошчанасцю. Лёгкасць успрыняцця нараджаецца ў выніку дакладнай, беспамылковай і драматургічнай накіраванасці любога комплексу сродкаў выразнасці на дасягненне патрэбнага эфекту.

З мастацтвам Джакама Пучыні цесна звязаны творчыя лёсы многіх славутых спевакоў – Э. Каруза, Б. Джыльі, М. Батысціні, М. Калас, П. Дамінга, Л. Павароці і інш.

Лепшыя творы італьянскага майстра ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай опернай класікі, захаваўшы да нашага часу вялікую сілу ўздзеяння і заслужаную папулярнасць.

У экспазіцыі больш за 70 дакументаў, сярод якіх нотныя выданні і аўдыёдакументы, а таксама кнігі і часопісы, прысвечаныя кампазітару і яго творчасці.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам