ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”
У бібліятэцы адзначылі Дзень літаб’яднання «Маладняк»

Гэты цудоўны свет жывёл: анімалістычны жанр у выяўленчым мастацтве

Гэты цудоўны свет жывёл: анімалістычны жанр у выяўленчым мастацтве
Іншыя навіны

З 17 студзеня па 4 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Гэты цудоўны свет жывёл: анімалістычны жанр у выяўленчым мастацтве”.

Разнастайнасць і прыгажосць жывёл, іх дзіўныя разнавіднасці і мудрагелістыя формы на працягу многіх стагоддзяў натхнялі жывапісцаў і архітэктараў, скульптараў і ювеліраў. Экспазіцыя выбудавана па храналагічным прынцыпе ад старажытнасці да сучаснасці, што дазваляе прасачыць эвалюцыю вобраза жывёлы ў творчасці прадстаўнікоў розных эпох і стыляў, у традыцыях Захаду і Усходу. Наведвальнікі ўбачаць рэпрадукцыі першабытнага наскальнага жывапісу, старажытнаегіпецкага Сфінкса і бога Анубіса з галавой сабакі, выяву скульптуры знакамітай Капіталійскай ваўчыцы.

Цікавасць выклічуць створаныя ў эпоху Адраджэння вобразы жывёл на палотнах “Дама з гарнастаем” Л. да Вінчы, “Заяц” А. Дзюрэра, “Паляўнічыя на снезе” П. Брэйгеля. Прыцягнуць увагу сцэны палявання, створаныя П. Рубенсам, “Малпы ў кухні” Д. Тэнірса Малодшага, скульптура “Гібель Адоніса” Д. Мацуолы, шматлікія выявы коней і вершнікаў (работы Э. Дэлакруа, Т. Жэрыко, анімаліста Д. Стабса). Не пакінуць абыякавымі вярблюды, ослікі, жыраф грузінскага мастака-прымітывіста Н. Пірасмані. Таксама прадстаўлены работы сучасных майстроў (інсталяцыі Д. Хёрста, творы фотамастакоў і інш.).

Выстаўка пазнаёміць з вобразамі жывёл ва ўсходнім мастацтве: індыйскімі мініяцюрамі, японскімі гравюрамі гуатаку (адлюстраванне рыб). Ілюстраваныя альбомы раскрыюць сакрэты мініяцюрнай разной скульптуры нэцке, якая ўвасабляе фантастычных звяроў і птушак. Пакінуць незабыўнае ўражанне і вобразы жывёл у ювелірным мастацтве, у прыватнасці – у скіфскіх упрыгожваннях.

Экспазіцыя ўключае рэпрадукцыі палотнаў рускіх жывапісцаў, такіх як “Вершніца” К. Брулова, “Раніца ў сасновым лесе” І. Шышкіна, “Стрыжка бараноў” П. Кузняцова, “Купанне чырвонага каня” К. Пятрова-Водкіна, выявы скульптур П. Клода , работ графіка і скульптара-анімаліста В. Ватагіна, карэкатурных звяроў В. Чыжыкава, а таксама жывёл як элементаў архітэктуры.

Асобнай увагі заслугоўваюць вобразы жывёл у творчасці беларускіх мастакоў М. Шагала, А. Лось, Л. Шчамялёва, М. Селешчука, А. Концуба, У. Акулава, скульптуры У. Жбанава, работы скульптара-конніка С. Бандарэнкі, міфалагічныя істоты ў творчасці графіка В. Славука.

Дапаўняюць выстаўку матэрыялы пра тое, як маляваць хатніх і дзікіх звяроў, птушак і насякомых. Не пакінуць абыякавымі маляўнічыя энцыклапедыі аб рэдкіх і знікаючых відах жывёл, значная частка з якіх прысвечана жывёльнаму свету Беларусі.

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам